Першамайская (станцыя метро, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Першамайская»
руск.: Первомайская
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Persham 02.jpg
Дата адкрыцця 28 мая 1991
Праектная назва Сацыялістычная
Раён Цэнтральны
Тып калонная двухпралётная дробнага залажэння
Колькасць платформаў 2
Тып платформаў берагавыя
Форма платформаў прамая
Даўжыня платформаў, м 105 метраў
Архітэктары Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў і Аляксандр Мікалаевіч Пятроў
Мастакі Юрый Мікалаевіч Каралевіч
Выхад да вуліц вуліца Леніна
Наземны транспарт А: 127
Код станцыі 215
Суседнія станцыі Купалаўская і Пралетарская
Commons-logo.svg Першамайская на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Каменная горка
Кунцаўшчына
Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Першамайская (трансліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта 28 мая 1991 года, праз 5 месяцаў пасля першага ўчастку Аўтазаводской лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана па праекце архітэктараў У. Целяпнёва, А. Пятрова і мастака Ю. Каралевіча[1]. Першапачаткова станцыя, праектная назва якой была «Сацыялістычная»[2], праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаны тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылаватых пяскоў каля рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам[3].

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная (адзін пралёт схаваны). Структура вестыбюля — двухузроўневая, лесвіцы з верхняга вядуць да платформаў, размешчаных на ніжнім узроўні. На тарцавой сцяне вестыбюля размешчана мастацкая кампазіцыя. У аздабленні выкарыстаны пераважна белы мармур і шэры граніт.

На станцыі ўстаноўлены ліфты, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзве празрыстыя шахты выведзены ў цэнтр платформаў з размешчанага на ўзровень вышэй вестыбюля[4][5].

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», завода «Мінск Крышталь», ліцэя БДУ і стадыёна «Дынама».

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]