Першамайскі раён (Мінск)
Першамайскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1969 | ||
Насельніцтва | |||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Тэлефонны код | 17 | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Першамайскі раён (Менск)(бел. (тар.)) |
Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Межамі раёна з'яўляюцца Лагойскі тракт, вуліцы Якуба Коласа, Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліцы Броўкі, Платонава, Казлова, Сляпянская водная сістэма, вуліцы Філімонава, Скарыны, чыгунка на Маскву, аўтадарога Калодзішчы — Заслаўе, вуліца Гінтаўта, МКАД да Лагойскага тракта.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня 1969 г. прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў Пастанову аб стварэнні Першамайскага раёна Мінска з часткі земляў Заводскага, Ленінскага і Савецкага раёнаў горада[2]. На месцы вёскі Зеляноўка пабудавалі вуліцы Цікоцкага і Карбышава. На месцы радавых паселішчаў Вялікая і Малая Слепня, якія здаўна належалі Ваньковічам, узвялі гандлёвы цэнтр «Верас» (вул. Каліноўскага, д. 45) у мікрараёне Зялёны Луг. Адначасова ў 1969—1975 гг. узводзіўся мікрараён «Усход». У 1977 г. Савет народных дэпутатаў Мінскай вобласці зацвердзіў Пастанову аб перадачы пасёлка Уручча са складу Зялёналугскага сельсавета ў склад Мінска. У 1978 г. мікрараён Уручча пашырылі за кошт вёсак Міхайлава і Мядзвежына. У выніку плошча зялёных насаджэнняў раёна вырасла да 840,7 га, што зрабіла раён 1-м у Мінску паводле плошчы зялёных насаджэнняў.
Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі раёна размешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Белдзяржтэлерадыёкампанія. Адведзены ўчастак пад забудову Парка высокіх тэхналогій.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- мікрараён вуліцы Валгаградская
- Зялёны Луг
- Уручча
- Усход
- Бяляева
- Ватуціна
- Гарбатава
- Гурцьева
- Карбышава
- Нікіфарава
- Пуцілава
- Русіянава
- Фогеля
- Чайкоўскага
- Шугаева
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайскі раён (Мінск)