Першацвет высокі
Першацвет высокі | |||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны. Германія | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Першацвет высокі, Ключыкі высокія[1] (Primula elatior) — шматгадовая травяністая расліна від роду Першацвет (Primula) сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Жоўтыя кветкі гэтай расліны служаць адной з ранніх прыкмет вясны, з’яўляючыся аднымі з першых на вільготных лугах, па берагах ручаёў і ў поймах рэк.
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Першацвет высокі (1) і Першацвет веснавы (2). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
|
Невысокая шматгадовая расліна вышынёй ад 10 да 40 см Лісце 5-15 см даўжынёй і 2-6 см шырынёй сабрана ў прыкаранёвую разетку і пакрытыя валасінкамі з абодвух бакоў. Кветкі светла-жоўтага колеру памерам 9-15 мм, сабраныя ў суквецце па 10-30 на адным сцябле. З’яўляюцца кветкі ранняй вясной, квітнеюць з красавіка па май.
Сярод ранневеснавых раслін першацвет высокі заквітае адным з першых.
Раслінай харчуюцца вусені матылькоў віду Hamearis lucina.
Распаўсюджванне і асяроддзе пасялення
[правіць | правіць зыходнік]Арэал пакрывае ўсю Еўропу ад Даніі і поўдня Швецыі да Кольскага паўвострава. На Брытанскіх астравах сустракаецца толькі ва Усходняй Англіі.
Расліна пранікла ў Малую Азію і Закаўказзе, сустракаецца на тэрыторыі Усходняй Турцыі і Паўночнага Ірана, дайшло да поўдня Сібіры і ўсходніх раёнаў Алтая.
У дзікай прыродзе расце на вільготных пажыўных друзлых глебах, аддае перавагу цяністым участкам, сустракаецца паблізу населеных пунктаў. Часам культывуецца як дэкаратыўная садовая расліна.
Скарачэнне колькасці ў дзікай прыродзе звязана з асушэннем зямель і касьбой.
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]-
Паштовая марка Беларусі
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Федоров Ан. А. Primula elatior (L.) Hill — Первоцвет высокий // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — С. 150—151. — 802 с. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Первоцвет высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 18 красавіка 2012)