Першая Усебеларуская выстаўка
Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка — выстаўка малярства, графікі, скульптуры, тэатру, прыкладнога мастацтва, якая адкрылася 6 снежня 1925 года ў Менску. Падрыхтаваная супрацоўнікамі мастацкай секцыі Інбелкульту Я. Дылам, М. Шчакаціхінам, з удзелам А. Касталянскага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Экспазіцыя была размешчана ў будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21) і ўключала больш за 1000 твораў. Сярод розных відаў мастацкіх твораў экспанавалася таксама 8 экслібрысаў, выкананых чатырма мастакамі[1].
У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Ефрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і інш[2]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школе іканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй у 1921 годзе са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку. Ён увайшоў у каталог выстаўкі, у частку старажытнага мастацтва. Рэдактар каталога — Мікола Шчакаціхін. 1926, №12, с. 16. Зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[3].
Вядомыя ўдзельнікі выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін[4], Абрам Бразер, Уладзімір Кудрэвіч, Леў Альпяровіч, Міхась Філіповіч, Гаўрыла Віер, Валянцін Волкаў, Генадзь Змудзінскі і іншыя[5].
Вядомыя творы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод вядомых твораў можна згадаць карціны Шавец-камсамолец, Партрэт дачкі, Раніца вясны і іншыя.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Аркадзь Астаповіч. «Вуліца ў вёсцы», 1920-я. Папера, аловак, акварэль, туш, пяро, 26,5 х 20,5 см.
-
Абрам Бразер. «Галава яўрэйскага хлопчыка». 1920-я. Папера, туш, пяро. 19 х 17 см.
-
Леў Альпяровіч «Партрэт дзяўчынкі», 1910-е. Папера, вугаль.
-
Генадзь Змудзінскі «Нямецкая кавалерыя, якую праследуе агонь нашых кулямётаў». 1916. Папера, акварэль, тушь. 27,5 х 55 см.
-
Гаўрыла Віер «Юны мастак», 1923. Фанера, алей. 49,9 х 48,3 см.
-
Леў Альпяровіч «Жанчына каля мора», 1905. Палатно, алей.
-
Валянцін Волкаў «Веліж». 1923. Папера, аловак, гуаш. 22 х 32,5 см.
-
«Ушэсце Гасподне». XVII ст., дошка, яечная тэмпера, 140 х 106 см.
Зноскі
- ↑ Міхась Казлоўскі «Гісторыя беларускага экслібрыса» Архівавана 14 жніўня 2013.
- ↑ ArtMuseum.by. 85-летие Первой Всебелорусской выставки 1925 года (руск.) Архівавана 1 сакавіка 2014.
- ↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мінск: «Беларусь», 1980. — С. 42. — 316 с. — 50 000 экз.
- ↑ Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 149. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
- ↑ 1925 г. Белорусская ССР: ПЕРВАЯ ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. — Менск [Мінск].: б.в., 1925. — 44 с..
- Шчакаціхін М. М. 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Каталёг аддзелу старажытнага мастацтва / Апрацаваў М. Шчакаціхін. Мн., 1926. С. 1-30.