Першая беларуская вечарынка ў Вільні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
І. Буйніцкі з дачкой Вандай у час выступлення на вечарынцы

Першая беларуская вечарынка ў Вільні адбылася 12 лютага 1910 ў клубе чыгуначнікаў. Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю беларускага прафесійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.

Вечарынка арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Наша ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне не пець» і іншыя беларускія народныя песні (дырыжор Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982.
  • Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1-2. Мн., 1983-85.