Першая бітва за Бенгазі
Бiтва за Бенгазі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
![]() Людзі на танку ў Бенгазі. | |||
Дата | 17 лютага — 20 лютага | ||
Месца | Лівія: Бенгазі, часткова Дэрна i Аль-Байда | ||
Прычына | Дэманстрацыі, перарослыя ў паўстанне і рэвалюцыю | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Першая бітва за Бенгазі — бітва ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі 2011 года паміж вайскоўцамі, якія выступалі на баку лідара Джамахірыі Муамара Кадафі і яго праціўнікамі. Адбывалася ў Бенгазі, а таксама некаторых іншых гарадах ўсходняй Лівіі (Кірэнаікі) — (Аль-Байда і Дэрне). У самым Бенгазі асноўныя баявыя дзеянні вяліся каля паліцэйскіх участкаў, а таксама падкантрольнай ураду кацібы[7].
Пратэсты і першыя сутычкi ў Бенгазі[правіць | правіць зыходнік]
15 лютага ў краiне пачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты. Людзі выйшлі пратэставаць супраць 42-гадовага праўлення Муамара Кадафі. Першым горадам, дзе пачалiся пратэсты, стаў Бенгазі, у якiм 500-600 чалавек выйшлі вулiчныя дэманстрацыi. Пачалiся сутычкi з паліцыяй, у выніку якіх 14 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 10 афіцэраў МУС. Масавыя дэманстрацыі былi арганізаваны праз Facebook[8][9]. На наступны дзень дэманстранты пачалi кідаць камяні ў палiцыянтаў. У адказ паліцыя былі выпушчаны гумовыя кулі. У вынiку гэтага, 38 чалавек атрымалі раненні[10].
Баявыя дзеянні ў Бенгазі пачаліся 17 лютага. Батальён спецпадраздзялення напярэдадні адкрыў агонь па пратэстантах, у вынiку чаго загінула 14 чалавек. Падчас пахавання загінулых на наступны дзень, адна з пахавальных працэсій праходзіла ў месцы размяшчэння кацібы. Па некаторых дадзеных, людзi сталі кідаць камяні ў бок кацібы, чым справакавалі салдат, па іншых дадзеных, салдаты першымі адкрылі агонь на паразу. У выніку інцыдэнту яшчэ 24 чалавекі загінулі, што выклікала масавыя пратэсты, а таксама абурэнне ў гараджан. Пазней паведамлялася аб расправе натоўпу над двума паліцыянтамі, што нібыта ўдзельнічалі ў расстрэле працэсіі[11]. Пратэсты ж паступова, як паведамляецца, перараслі ў рэвалюцыю, а да пратэстоўцаў далучалася ўсё большая колькасць прыхільнікаў. На працягу наступных двух дзён пратэсты з рэвалюцыйнымі лозунгамі захліснулі ўвесь горад, а пратэстоўцы захапілі тэлерадыёстанцыю Бенгазі. На бок апазіцыянераў сталі пераходзіць асобныя паліцэйскія і вайсковыя падраздзяленні[12].
У Бенгазі да вечара 18 лютага пад кантролем лаяльных Кадафі войскаў заставалася толькі каціба.
19 лютага міма кацібы праходзіла яшчэ адна пахавальная працэсія, па якой таксама быў адкрыты агонь салдатамі батальёна спецпрызначэння[13][14].
У гэты ж дзень апазіцыянеры выкарыстоўвалі бульдозеры для зносу сцены, каб пракрасціся на тэрыторыю кацібы, перыядычна адыходзячы пад шчыльным агнём. Натоўп змог пракрасціся на тэрыторыю адной з ваенных баз паблізу Бенгазі, дзе салдаты здаліся, а паўстанцы завалодалі трыма танкамі. Пасля гэтыя танкі выкарыстоўваліся для зносу сцен кацібы. Паведамляецца таксама, што адзін з жыхароў Бенгазі начыніў сваю машыну самаробнай бомбай, накіраваўшы яе ў вароты кацібы. Сам ён загінуў, аднак праз некалькі гадзін пратэстоўцы змаглі прарвацца на тэрыторыю базы[15].
Дэрна[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ за два дні да гэтага, 16 лютага, як паведамлялася «ісламісцкія баевікі», пры дапамозе беглага палкоўніка, штурмавалі ваенны склад у горадзе Дэрна і захапілі 250 адзінак зброі і 70 адзінак ваеннага транспарту. Падчас нападу 4 чалавекі загінулі і 16 былі паранены[16].
Аль-Байда[правіць | правіць зыходнік]
18 лютага, як паведамляецца, у Аль-Байда, па некаторых дадзеных, падраздзяленні паліцыі і вайскоўцы сталі пераходзіць на бок паўстанцаў[9].
Узяцце Бенгазі паўстанцамi[правіць | правіць зыходнік]
20 лютага раніцай баі працягваліся ў асобных раёнах Бенгазі. Да гэтага часу яшчэ 30 чалавек загінула на працягу сутак. Аднак да пратэстоўцаў падышлі падмацаванні з Аль-Байда і Дэрны. Падчас вырашальнай атакі на кацібы загінулі яшчэ 42 чалавекі. Днём міністр унутраных спраў Лівіі, генерал Абдул Фатах Юніс, які ўзначаліў брыгаду «Удар маланкі», прыбыў у Бенгазі. Войскі яго падраздзялення, якія базаваліся ў наваколлі горада, узброеныя зенітнымі гарматамi, занялі пазіцыі па розныя бакі ад кацібы. Тады стала вядома, што Юніс таксама перайшоў на бок рэвалюцыі, пры гэтым гарантуючы бесперашкодны выезд лаяльных Кадафі войскаў з кацібы. Аднак, па некаторых дадзеных, пры гэтым забілі шэраг салдат уласных падраздзяленняў, якія адмаўляліся адкрываць агонь па паўстанцам[17].
Страты[правіць | правіць зыходнік]
Паводле розных звестак ад 110 да 257 апазіцыянераў было забіта ў Бенгазі падчас бітвы. У Аль-Байда было забіта 63, а ў Дэран — 29 чалавек[5]. Паведамляецца, што 130 салдат войскаў Кадафі, якія адмовіліся страляць па пратэстуючымі, былі забіты сваімі таварышамі[18]. Агульная колькасць загінуўшых у баях у Бенгазі, Дэрне і Аль-Байда ацэньваецца ў 332—479 чалавек. Яшчэ 1932 чалавекі былі паранена[19]. З салдат, якія засталіся вернымі Кадафі, былі забітыя 111 чалавек[20]. З 325 наймітаў, накіраваных на ўсход для падаўлення акцый пратэсту, паведамлялася пра 50 захопленых і забітых паўстанцамі[21], і як мінімум пра 236 узятых у палон[22]. Лёс астатніх невядомы.
Наймiты[правіць | правіць зыходнік]
Па дадзеных некаторых СМІ, для падаўлення пратэстаў і навядзенне ў Бенгазі парадку, у горадзе 18-19 лютага былi накіраваны 325 наймітаў з розных афрыканскіх краін. Гэта выклікала крайняе абурэнне ў многіх жыхароў горада, пасля СМІ і відавочцы паведамлялі аб асобных выпадках распраў гараджан над наёмнікамі. Так, у Аль-Байда, як паведамляецца, мяцежнікі пакаралі смерцю 50 афрыканскіх наймітаў[23][10]. Цела некаторых з іх былі зняты на відэа[24][25].
Зноскі
- ↑ Among Libya's Prisoners: Interviews with Mercenaries Архівавана 24 жніўня 2013.
- ↑ Libya protests: gunshots, screams and talk of revolution
- ↑ Libya revolt: Gaddafi in crimes against humanity probe
- ↑ AMNESTY INTERNATIONAL Briefing Архівавана 13 чэрвеня 2014.
- ↑ а б AFFONDO DI NAPOLITANO IL POPOLO PADANO NON ESISTE(недаступная спасылка)
- ↑ AMNESTY INTERNATIONAL Briefing Архівавана 13 чэрвеня 2014.
- ↑ Battle at army base broke Gadhafi hold in Benghazi
- ↑ Libyan Islamists seize arms, take hostages , Sydney Morning Herald (21 February 2011). Праверана 8 January 2012.
- ↑ а б Live Blog – Libya . Al Jazeera Blogs (17 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 19 February 2011.
- ↑ а б Ian Black and Owen Bowcott. Libya protests: massacres reported as Gaddafi imposes news blackout | World news , The Guardian (18 February 2011). Праверана 24 February 2011.
- ↑ Two policemen hanged in Libya protests . News.xinhuanet.com (19 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 24 February 2011.
- ↑ Libya, Bahrain (and Beyond) LiveBlog: Confrontations
- ↑ Libya: Benghazi Rises Against Gaddafi (Updated)
- ↑ Libya death toll rises to 84 as protesters killed in Benghazi Архівавана 27 красавіка 2011.
- ↑ Saadi Gaddafi 'gave order to shoot' in Benghazi revolt , BBC News (21 March 2011). Праверана March 21, 2011.
- ↑ Libyan Islamists seize arms, take hostages
- ↑ Libya — 130 soldiers executed
- ↑ Over 640 die in Libya unrest Архівавана 29 чэрвеня 2011.
- ↑ 9:45 PM. Gadhafi forces retake towns near Libyan capital , AP . Праверана 1 сакавіка 2011.
- ↑ 9:45 PM. Libya says 300 dead in violence, including 111 soldiers(недаступная спасылка). The Asian Age. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 24 лютага 2011.
- ↑ Ian Black and Owen Bowcott. Libya protests: massacres reported as Gaddafi imposes news blackout | World news , The Guardian (18 February 2011). Праверана 25 лютага 2011.
- ↑ Dziadosz, Alexander. Benghazi, cradle of revolt, condemns Gaddafi , Reuters (23 лютага 2011). Праверана 25 лютага 2011. Архівавана 15 жніўня 2011.
- ↑ Among Libya’s Prisoners: Interviews with Mercenaries Архівавана 24 жніўня 2013.
- ↑ 1:50. African Mercenary Killed in Libya . YouTube. Праверана 24 February 2011.
- ↑ African Mercenary Killed in Libya 2 . YouTube (22 лютага 2011). Праверана 24 February 2011.