Першая бітва на Карунскай дарозе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая бітва на Карунскай дарозе
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 29 лістапада3 снежня 1936
Месца Пасуэла-дэ-Аларкон
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы
Інтэрнацыянальныя брыгады
Нацыяналісты
Легіён «Кондар»
Камандуючыя
Хасэ Марыа Галан Франсіска Гарсія Эскамес
Сілы бакоў
5 000 пяхоты і 20 танкаў 7 000 пяхоты і 30 танкаў
Страты
? забітых, 6 танкаў ? забітых, 12 танкаў

Наступленне на Пасуэлу (ісп.: Ofensive de Pozuelo) або Першая бітва на Карунскай дарозе (ісп.: Primera batalla de la carretera de La Coruña) — наступленне войскаў нацыяналістаў падчас іспанскай грамадзянскай вайны на поўдзень ад Пасуэла-дэ-Аларкон (наваколлі Мадрыда) з 29 лістапада па 3 снежня 1936 года.

Планы і сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як у лістападзе 1936 г. войскі мяцежнікаў пацярпелі няўдачу ў сваёй спробе заняць Мадрыд праз Каса-дэ-Кампа, іх левы фланг знаходзіўся пад пагрозай з боку сектара Пасуэла, адкуль рэспубліканцы маглі нанесці ўдар па Каса-дэ-Кампа, каб ізаляваць войскі мяцежнікаў ля Універсітэцкага гарадка. Каб пазбегнуць гэтай пагрозы, нацыяналісты планавалі наступленне на Пасуэлу, дзе атрымалася б дасягнуць шашу на Ла-Карунью на ўзроўні Аравака і дамінаваць над усім левым рэчышчам ракі Мансанарэс. Адначасова Франсіска Франка планаваў перакрыць падачу вады і электрычнасці ў Мадрыд з Сьера-дэ-Гуадарама.

Для гэтага наступлення франкісты стварылі тры калоны і артылерыйскую групу пад агульным камандаваннем палкоўніка Гарсія Эскамеса, усяго каля 7000 чалавек, у асноўным мараканцы і легіянеры. Іх войскі былі ўзмоцнены 30 нямецкімі танкамі Panzer I і 44 гарматамі цяжкай артылерыі. З паветра наступленне падтрымлівалі 30 бамбардзіроўшчыкаў легіёна «Кондар».

З боку рэспубліканцаў сектар Пасуэла абараняла 3-я брыгада Хасэ Галана, якая складалася прыкладна з 3200 чалавек. Яна мела адну гармату, у тым ліку супрацьтанкавую.

Наступленне[правіць | правіць зыходнік]

29 лістапада нацыяналісты, нечакана для рэспубліканцаў, пасля бамбардзіроўкі іх пазіцый з паветра, пачалі наступленне і падышлі калонай Алонса на адлегласць 5 кіламетраў ад Пасуэлы. Левае крыло Гавілана прыкрывала фланг асноўнай калоны, а калона Бартамеу прасоўвалася на поўдзень ад Умеры. Да канца дня войскі паўстанцаў былі спынены перад Пасуэлай і Умерай.

Усвядоміўшы небяспеку, рэспубліканскае камандаванне перакінула сюды чатыры батальёна, адзін з іх інтэрнацыянальны (у агульнай складанасці 2000 чалавек). 30 лістапада войскі мяцежнікаў працягвалі атакаваць сектар і занялі Пасуэлу, але калі 1 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы 20 танкаў Т-26 контратакавалі ў Каса-дэ-Кампа, праўда, няўдала, на час спынілі наступленне.

2 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы танкаў змаглі адбіць тэрыторыю на поўдзень ад горада.

3 снежня мяцежнікі аднавілі атакі, перанясучы галоўны ўдар на Умеру, але не змаглі дамагчыся поспеху.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне было спынена. Нацыяналісты занялі Баадзілья-дэль-Монтэ і Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда, але не змаглі адрэзаць Мадрыд з поўначы.

Неабходнасць абараняць гэты фланг прымусіць мяцежнікаў пачаць яшчэ адну атаку ў сярэдзіне снежня (гл. Другая бітва на Карунскай дарозе).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Frente de batalla [1]