Першы флот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Першы флот уваходзіць у заліў Порт-Джэксан

Першы флот — адзінаццаць караблёў пад началам Артура Філіпа, што ў 1788 годзе даставілі катаржнікаў у Аўстралію, такім чынам, паклаўшы пачатак асваенню кантынента.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля страты паўночнаамерыканскіх калоній Брытанія стала шукаць новыя землі для высылкі крымінальнага і асацыяльнага элементу з перанаселенай Англіі. Такой зямлёй стала фармальна галандская, а, па сутнасці, нічыйная, Аўстралія, дзе было вырашана заснаваць папраўчую калонію.

Флот[правіць | правіць зыходнік]

Караблі з першай партыяй катаржан выйшлі з Портсмута 13 траўня 1787 года. Флатылія складалася з двух караблёў каралеўскага ваеннага флоту, трох суднаў з запасамі і шасці караблёў з перасяленцамі: катаржанамі (іх было ад 1000 да 1500, у тым ліку каля 20 % жанчын), афіцэрамі канвою, маракамі, вольнымі перасяленцамі. За час падарожжа на суднах нарадзілася 20 дзяцей.

Падарожжа[правіць | правіць зыходнік]

Караблі зрабілі прыпынак у Рыа-дэ-Жанэйра, затым зазірнулі ў Кейптаўн, абышлі паўднёвую Афрыку і водамі Індыйскага акіяна дасягнулі заліва Ботані на ўсходнім беразе Аўстраліі 20 студзеня 1788 года. Усё падарожжа заняло 252 дні.

У Аўстраліі[правіць | правіць зыходнік]

Заліў Ботані, адкрыты ў 1770 Джэймсам Кукам, аказаўся плыткім і безабаронным перад штормамі. Філіп паслаў чоўны з маракамі ў пошуках лепшай гавані і неўзабаве за 12 км на поўнач выведнікі адшукалі зацішны і глыбокі заліў, у які ўпадаў ручай з чыстай вадой. Аб лепшым шчасці немагчыма было і марыць. 26 студзеня караблі зняліся з якараў, і ўвайшлі ў гэты заліў, які Кук назваў Порт-Джэксан. На адной з яго шмалікіх заток было заснавана паселішча, што атрымала назву Сідней, у гонар брытанскага міністра ўнутраных спраў лорда Сіднея. А дзень 26 студзеня ўжо у ХХ стагоддзі стаў нацыянальным святам — Днём Аўстраліі.