Перайсці да зместу

Перыяд Мурамаці

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адна з галоўных славутасцяў часоў Мурамаці — «Кінкаку-дзі» (Кіёта)

Перыяд Мурамаці[1], Мурамаці-дзідай[2] (яп.: 室町時代 мурамаці дзідай, 13361573) — перыяд у гісторыі Японіі, на працягу якога стаўка сёгуна знаходзілася ў Мурамаці каля Кіёта.

У 1334 годзе пры падтрымцы будыйскіх манастыроў і вайскоўцаў на чале з Асікагам Такаудзі імператар Го-Дайго на кароткі час аднаўляе імператарскае кіраванне. Аднак ужо ў 1336 годзе Асікага ўзвёў на прастол у Кіёта іншага зручнага сабе імператара, гатовага дараваць яму тытул сёгуна. Атрымаўшы ў 1338 годзе тытул сёгуна, Асікага Такаудзі заснаваў ваенную стаўку ў раёне Мурамаці каля Кіёта. У адрозненне ад сёгуната Камакура, у межах якога пераважала дробнамаянтковае леннае землеўладанне, у перыяд Мурамаці сталі пераважаць буйныя феадальныя ўладанні, феадальныя княствы, якія аб’ядноўвалі некалькі правінцый і не заўсёды прызнавалі ўладу Асікагі. У выніку актывізаваліся цэнтрабежныя тэндэнцыі і міжусобныя канфлікты. Сёгун Асікага Ёсіміцу (1368—1408) яшчэ спрабаваў кантраляваць цэнтральныя землі, але страціў свой уплыў у астатніх правінцыях.

У XV—XVI стагоддзях сёгуны Асікага практычна цалкам страцілі ўплыў на падзеі. У XV—XVI стагоддзях кланы буйных землеўладальнікаў «дзі-самураяў», аб’яднаўшыся, хутка перасягнулі па сіле ранейшых феадалаў і, ігнаруючы волю сёгунаў, распаўсюдзілі свой уплыў на цэлыя правінцыі і па некалькі дзясяткаў гадоў бесперапынна вялі міжусобную барацьбу, што атрымала назву «перыяд ваюючых княстваў», Сэнгоку-дзідай у 1467—1568 гадах.

У абстаноўцы глыбокай феадальнай раздробленасці, фактычнай адсутнасці цэнтральнай улады і эканамічнага крызісу ў сярэдзіне XVI стагоддзя востра ўстала пытанне палітычнага аб’яднання краіны, у якім у першую чаргу былі зацікаўлены буйныя феадалы. Адным з іх быў Ода Набунага, якому ў 1560—1582 гадах удалося атрымаць шэраг перамог над многімі буйнымі феадаламі і будыйскімі манастырамі і захапіць іх землі. У 1568 годзе Ода захапіў сталіцу. Нядалая спроба прызначыць сёгунам свайго стаўленіка прывяла да канчатковага звяржэння сёгуната Асікага (з гэтага часу і аж да 1603 года сёгунатаў у Японіі не было).

Пасля смерці Ода ў 1582 годзе далейшае аб’яднанне краіны працягнуў яго паплечнік военачальнік Таётомі Хідэёсі, які паступова заваяваў уладу над шырокімі тэрыторыямі. Акрамя ваенных захопаў Таётомі Хідэёсі ажыццявіў шэраг важных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (аднаўленне і ўмацаванне ўлады цэнтральнага ўрада і дзяржаўнага апарату, рэформы ў аграрнай сферы, перапіс насельніцтва, канфіскацыя зброі ў сялян і манахаў, вылучэнне класа самураяў).

Падзеі, якія адбываліся з пераўтварэнняў 1493 года, сталі называць Эпохай ваюючых правінцый. Паводле іншага распаўсюджанага меркавання, пачатак гэтым падзеям паклала Вайна гадоў Онін у 1467 годзе.

Да перыяду Мурамаці адносяцца наступныя характэрныя падзеі:

  1. Дзен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  2. Шаблон:СІЭ
  • Конрад М. І. Японія. Народ і дзяржава. Гістарычны нарыс. — Пг.: Навука і школа, 1923.