Перайсці да зместу

Перэс Джэпчырчыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Перэс Джэпчырчыр
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя 10K run[d], паўмарафон і марафон
Нарадзілася 27 верасня 1993(1993-09-27)[1] (31 год)
Грамадзянства
IAAF 14593938
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перэс Джэпчырчыр (англ.: Peres Jepchirchir; нар. 27 верасня 1993(1993-09-27)[1], Turbo[d], Uasin Gishu County[d][2]) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгіх дыстанцыях і марафонскім бегу, алімпійская чэмпіёнка 2020 года ў Токіа ў марафоне, чэмпіёнка свету па паўмарафоне 2016 і 2020 гадоў.

26 сакавіка 2016 года з вынікам 1:07:31 стала чэмпіёнкай свету ў паўмарафоне на чэмпіянаце, які праходзіў у Кардыфе. Акрамя перамогі ў асабістым заліку, яна таксама заваявала другую залатую ўзнагароду ў камандным[3][4].

10 лютага 2017 года на паўмарафоне Рас-эль-Хайман ўстанавіла новы сусветны рэкорд сярод жанчын у змешаным (з удзелам мужчын і жанчын) забегу (1:05:06)[5].

5 верасня 2020 года на Пражскім паўмарафоне ўстанавіла новы сусветны рэкорд у чыста жаночым (англ. women only) забегу (1:05:34). 17 кастрычніка ў другі раз у кар’еры стала чэмпіёнкай свету па паўмарафоне і, пры гэтым, устанавіла новы сусветны рэкорд па гэтай дысцыпліне (1:05:16), перасягнуўшы ўласнае дасягненне, устаноўленае за паўтара месяца да гэтага[6][7].

У 2021 годзе заваявала залаты медаль у жаночым марафоне на Алімпійскіх гульнях ў Токіа[8].

У 2021 годзе атрымала перамогу на Нью-Ёркскім марафоне і 2022 годзе ў Бостанскім марафоне, а таксама заняла трэцяе месца на Лонданскім марафоне 2023 года. Атрымала яшчэ адну перамогу на Лонданскім марафоне 2024 года, фінішаваўшы за 2 гадзіны, 16 хвілін і 16 секунд і пабіўшы сусветны рэкорд у жаночым марафоне (гэта значыць сусветны рэкорд па самым хуткім часе сярод жанчын-марафонцаў без выкарыстання мужчын-пэйсмейкераў).[9][10].

  1. а б Peres Jepchirchir // World Athletics database
  2. а б https://www.demadonna.com/athletes/athletes-profiles/9-dap-athletes/304-jepchirchir-peres.html
  3. Report: women's race – IAAF/Cardiff University World Half Marathon Championships Cardiff 2016. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 6 вересня 2019.
  4. By luck or by design, Jepchirchir is now a global champion. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 6 вересня 2019.
  5. Jepchirchir breaks world half marathon record in Ras al-Khaimah. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 6 вересня 2019.
  6. Jepchirchir smashes women-only half marathon world record in Prague. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 6 вересня 2020. Праверана 6 вересня 2019.
  7. World records ratified for Jepchirchir, Hassan and Farah. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  8. Гульні ў Токіа: канец цікавай спартыўнай гісторыі. Звязда. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  9. "Jepchirchir breaks women-only world marathon record in London". IAAF. 21 April 2024. Праверана 21 April 2024.
  10. Lewis, Aimee. Olympic champion Peres Jepchirchir wins London Marathon women's elite race and breaks women's-only world record. CNN (21 красавіка 2024).