Пер Мертэзакер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Пер Мертэзакер
Per Mertesacker Arsenal vs Sunderland, 18 August 2012, Pre match 7 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Спадар Чысты (ням.: Saubermann), BFG[1]
Нарадзіўся 29 верасня 1984(1984-09-29)[2] (33 гады)
Гановер, ФРГ[2]
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 198 см
Вага 90 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Арсенал
Нумар 4
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1988 — 1995 Сцяг Германіі Патэнсен
1995 — 2003 Сцяг Германіі Гановер 96
Клубная кар'ера*
2003 — 2006 Сцяг Германіі Гановер 96 74 (7)
2003 — 2004   Сцяг Германіі Гановер 96 II 16 (1)
2006 — 2011 Сцяг Германіі Вердэр 146 (12)
2011 — Сцяг Англіі Арсенал 150 (5)
Нацыянальная зборная**
2003 Сцяг Германіі Германія (да 20) 2 (0)
2004 Сцяг Германіі Германія (да 21) 3 (0)
2004 — 2014 Сцяг Германіі Германія 104 (4)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Бронза Германія 2005
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2014.

Пер Мертэзакер (ням.: Per Mertesacker; нар. 29 верасня 1984, Гановер, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Арсенал» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар'еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды.

8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[3].

Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]

Мертэзакер з'яўляецца іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Вердэр»:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]