Пескара (правінцыя)
Выгляд
| Пескара | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | Італія | ||||
| Уваходзіць у | Абруцы | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Глава | Ottavio De Martinis[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | IT-PE | ||||
| Тэлефонны код | 085 | ||||
| Паштовыя індэксы | 65121–65129, 65010–65014, 65016–65017, 65019–65020, 65022–65024 і 65026–65029 | ||||
| Код аўтам. нумароў | PE | ||||
| Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Пескара (італ.: Provincia di Pescara) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Абруцы.
Правінцыя Пескара, найменшая з правінцый рэгіёна Абруцы, размешчана паміж усходнімі схіламі Апенінскіх гор і Адрыятычным морам. На паўднёвым усходзе яна мяжуе з правінцыяй К’еці, на захадзе — Л’Акуіла, на поўначы — Тэрама. Заходняя частка правінцыі пакрыта гарамі, на ўсходзе — пясчаныя марскія пляжы. Па тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Атэра, Пескара, Орта, Цірына і Тава. У правінцыі размешчаны два штучныя вадаёмы: Алана і Пенэ. Абодва вадаёмы маюць ахоўны статус.
Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Пескара — індустрыяльны горад-порт і найбуйнейшы транспартны вузел рэгіёну, берагавая лінія якога працягнулася на 16 км.