Песня пра Нібелунгаў
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
«Песня пра Нібелунгаў» — нямецкі гераічны эпас. Створаны ў канцы 12 стагоддзя і ўключаў 39 песень. Асноўны сюжэт — вандраванні і звышнатуральныя подзвігі сына караля, выдатнага рыцара Зігфрыда. Пасля яго забойства ўдава Крымхільда сурова помсціць сваім ворагам. Паэма вызначаецца падрабязным апісаннем шматлікіх пабоішчаў, розных прыгод, загавораў, канфліктных сітуацый, рыцарскіх турніраў, святаў і да т.п. Паводле матываў гэтага эпасу нямецкі кампазітар Рыхард Вагнер стварыў музыкальна-драматычную тэтралогію «Кальцо Нібелунгаў».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6