Песьні свабоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Песні Свабоды)
Песьні свабоды
Вокладка альбома «Песьні свабоды» (2006)
Студыйны альбом розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 2006
Жанр Беларускі рок
Працягласць 1:20:00
Мова песень Беларуская
Лэйбл Volia Music
Храналогія розныя выканаўцы[d]
Песьні свабодыПесні свабоды-2
(2006)

«Пе́сьні свабо́ды» (бел.: Песні свабоды) — беларускі кампіліяцыйны студыйны зборнік, выдадзены кампаніяй «VoliaMusic» у 2006 годзе.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 2006 года аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу «VoliaMusic» і абвясціла выданне свайго першага дыску, складанкі «Песьні свабоды». Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складанні зместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты з песнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.[2]

Распаўсюджванне пачалося 22 лютага.[3] Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а мінчане маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.[4]

Зборны канцэрт у падтрымку выпуску складанкі, на які сабраліся удзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[5][6][7].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Спей мне» Палац  
2. «Свабоды мне дай (альбом „Хавайся ў бульбу“)» Крама  
3. «Брудная вада» Tav. Mauzer  
4. «Ужо даволі (з праекту „Жыць для Беларусі“  (бел. (тар.)) на вершы Ларысы ГеніюшЖаба ў каляіне  
5. «Nie žadaju (mix — Młody Grzech)» Čyrvonym pa Biełamu  
6. «Мая краіна (альбом „Акустыка“  (бел. (тар.))Кася Камоцкая  
7. «Радзіма-Свабода (альбом „З новым Годам!“)» Zet  
8. «Атлянтыда (складанка „Прэм’ер Тузін 2005“)» UltraВожык  (бел. (тар.))  
9. «Вольныя танцы (альбом „Вандроўка“)» PostScriptum  (укр.)  
10. «Не!» Партызанская школа  
11. «Радыё Свабода (альбом „Танцы на даху“)» ULIS  
12. «Маё сэрца (альбом „Смерці няма“)» Partyzone+Руся  
13. «Край, ты мой край» Narodny Albom  
14. «Менталітэт (складанка „Hardcoreманія: чаду!“)» Splenetic+Шаман  
15. «Чэ Гевара (жывы выступ)» RECHA  
16. «Паветраны шар (альбом „Viza N.R.M.“)» Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі  
17. «Нас не дагоняць» Easy Project  
18. «Кідай зброю! (альбом „Усё дзеля вас“)» Зьмяя  
19. «Беларусь перадусім! (складанка „Генералы айчыннага року“)» Neuro Dubel  
20. «Чаго чакаць (альбом „Усё будзе“)» Тарпач  
21. «Дзе мой край (з праекту „Скрыпка дрыгвы“ на вершы Уладзіміра КараткевічаТодар  
22. «Я жыў (альбом „Наша ўскраіна“  (бел. (тар.))Мясцовы час  
23. «Гэта мы! (складанка „Сэрца Еўропы in rock“)» Новае Неба  
1:20:00

Зноскі

  1. «Песьні Свабоды» загучалі!. Наша Ніва (24 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
  2. Песьні свабоды. Музыкальная газета (16 красавіка 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
  3. «Песни Свободы» зазвучали! (руск.). Ultra-Music (22 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
  4. «Песьні Свабоды» загучалі!. Салідарнасць (22 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
  5. СЛЭП. 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
  6. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета [руская] (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  7. Карэнін, Тамаш. У парку Дружбы народаў гучалі песні свабоды . БелаПАН. TUT.BY (26 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2019. Праверана 18 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]