Берасцейскі канцыянал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Песні хвал боскіх)
Старонка Берасцейскага канцыянала 1558 года.

Берасцейскі канцыянал або «Песні хвал боскіх», у арыгінале «Pieśni chwał Boskich» — першы ўзор нотадрукавання ў Беларусі і адзін з самых ранніх ва Усходняй Еўропе, помнік пратэстанцкай музычнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Складзены і выдадзены Я. Зарэмбам у Берасці ў тапаграфіі Мурмеліуса ў 1558 годзе пры матэрыяльнай падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Берасцейскі канцыянал змяшчае каля 100 адна- і чатырохгалосых псалмоў і кантаў на польскай і лацінскай мовах, запісаных мензуральнай натацыяй  (руск.) на 5-лінейным нотным стане (захаваліся ў фотакопіі 10 мелодый і заканчэнне; 38 мелодый з яго перадрукаваны ў канцыянале Я. Секлюцыяна ў 1559 годзе).

Аўтары музыкі Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік; літаратурны тэкст: Сымон Зак, Мікалай Рэй, Андрэй Тшэцескі, Цыпрыян Базылік, Я. Сільвіус, С. Семідаліус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]