Петка Славейкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петка Рачаў Славейкаў
Петко Рачов Славейков
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лістапада 1827(1827-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1895(1895-07-01)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Балгарыя
Дзеці Пенча Славейкаў[d], Račo Petkov Slavejkov[d], Hristo Slaveykov[d] і Ivan Slavejkov[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, журналіст, пісьменнік, перакладчык Бібліі, палітык
Мова твораў балгарская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петка Рачаў Славейкаў (17 лістапада 1828, Тырнава1 ліпеня 1895, Сафія) — балгарскі паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст; бацька палітыкаў Івана Славейкава і Хрыста Славейкава, публіцыста Рача Славейкава і паэта Пенча Славейкава  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Рача Казанджы. Яго маці, Пенка, памерла пры родах, а ён цудам выжыў.

Петка Славейков адначасова навучаўся ў гарадах Тырнава, Дранава  (руск.), Траўна  (руск.) і ў Праабражэнскім манастыры  (руск.). Акрамя этага, чытаў кнігі ў бібліятэках манастыра каля Тырнава. Велізарную ролю ў яго адукацыі адыграла засваенне ім «Славяна-балгарскай гісторыі» Паісія Хілендарскага. Падчас навучання ў вучылішчы горада Свіштава  (руск.) (на чале якога тады стаяў Эмануіл Васкідовіч) удасканальваў сваё веданне грэчаскай мовы і вывучаў творы сербскай і заходнееўрапейскай літаратуры. З 1843 года быў выкладчыкам у Тырнава. У 18631867 быў рэдактарам газеты «Гайда», пазней — газеты «Македонія» (18661872) і іншых перыядычных выданняў.

Пасля вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга (1878) быў членам Тырнаўскага ўстаноўчага сходу (1879), дэпутатам Народнага сходу (у 1880 старшыня), адным з заснавальнікаў і лідараў Ліберальнай партыі, міністрам ва ўрадзе Петка Каравелава  (руск.).

Падрыхтаваў поўны збор балгарскіх прыказак і прымавак (18891897), лічыцца адным з пачынальнікаў новай балгарскай літаратуры. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стракаты букет», «Спеўнік» і «Басенік» (Бухарэст, 1852), «Песні і вершы» (1879), паэмы «Крыніца Беланогай» (1873). Перакладаў з рускай, грэцкай, турэцкай, сербахарвацкай моў.

У гонар Славейкова названа вёска Петка-Славейкаў  (руск.).

Зноскі

  1. а б Petko Rachev Slaveykov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в http://www.slovo.bg/showbio.php3?ID=277

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]