Петршынская вежа
вежа | |
Петршынская вежа | |
---|---|
чэшск.: Petřínska rozhledna | |
50°05′00,76″ пн. ш. 14°23′42,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Прага |
Будаўнік | Францішак Прашыл (чэшск.: František Prášil) і Юліус Соўчэк (чэшск.: Julius Souček) |
Дата заснавання | 1891 |
Вышыня | 65,5 м |
Сайт | petrinska-rozhledna.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́тршынская ве́жа (чэшск.: Petřínská rozhledna) — вежа ў сталіцы Чэхіі горадзе Празе, адна з самых вядомых дамінант пражскага пейзажу.
Прататыпам для Петршынскай вежы стала знакамітая парыжская Эйфелева вежа.
Размяшчэнне і апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Петршынская вежа размешчана на вяршыні пагорка Петршын на вышыні 324 метра над узроўнем мора ў гістарычным раёне Мала Страна (адміністрацыйна адносіцца да раёна Прага-1).
Вежа мае суцэльны сталёвы каркас, у яе ядры — васьмігранная труба, усярэдзіне якой змяшчаецца ліфт. Вышыня (сучасная) Петршынскай вежы складае 63,5 метра, вага першаснай канструкцыі дасягае 170 тон.
Дабрацца да вежы можна пешшу — падняўшыся на Петршын па лесвіцы, якая мае 299 ступеней, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана выкарыстанне фунікулёра.
Петршынская вежа мае 2 назіральныя пляцоўкі, верхняя з іх — на вышыні 55 метраў, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Прагу і яе галоўныя славутасці, маляўнічыя ўзгоркі і наваколлі.
Цяпер на ніжнім узроўні вежы размешчаны сувенірныя лавачкі і невялікая кавярня, а на падземным узроўні — камерны музей літаратурнага персанажа Яры Цімрмана (Jára Cimrman).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Петршынская вежа была збудаваная на аднайменным узгорку Прагі па прапанове Клуба чэшскіх турыстаў (чэшск.: Klub českých turistů) пасля наведвання Сусветнай выстаўкі ў Парыжы 1889 года, і падобна на Эйфелеву вежу.
Уласна ў 1890 годзе чэшскі вучоны і грамадскі дзеяч Вілем Курц выступіў у артыкуле «назіральная вежа на Петршынскім узгорку — абразок з найбліжэйшай будучыні Прагі» (чэшск.: Rozhledna na Petříně, obrázek z blízké budoucnosti Prahy) з ініцыятывай будаўніцтва ў пражскім раёне Петршын на Мала Стране агляднай вежы. Яе канструктарамі выступілі чэшскія інжынеры Францішак Прашыл (чэшск.: František Prášil) і Юліус Соўчэк (чэшск.: Julius Souček).
Будаўнічыя працы былі распачаты 16 сакавіка 1891 года, а ўжо 20 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы на Петршыне.
Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 года Адольф Гітлер выказаў жаданне, каб Петршынская вежа была разбурана, таму што быццам пагаршала краявід з Пражскага Граду[1], але, на шчасце, гэта задума так ніколі і не была ўвасоблена ў жыццё.
Пасля Другой сусветнай вайны ў 1953 годзе на Петршынскай вежы была ўсталяваная тэлевізійная антэна, і вышыня вежы, такім чынам, вырасла яшчэ прыкладна на 20 метраў. Гэта быў першы тэлевізійны рэтранслятар у Чэхіі. Тэлекамунікацыйныя функцыі Петршынская вежа выконвала да 1998 года, пакуль не была адкрыта новая тэлевежа ў Жыжкаве.
У 1999 годзе на Петршынскай вежы былі праведзены рэстаўрацыйна-будаўнічыя працы.
У цяперашні час (2000-я) Петршынская вежа з'яўляецца значным турыстычным аб'ектам чэшскай сталіцы.
Зноскі
- ↑ GAZDÍK Jan Zbořte Petřín, rozkázal při návštěvě Prahy Hitler (чэшск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Петршынская вежа на Вікісховішчы |
- Петршинська вежа на Празька інформаційна служба (офіційна веб-сторінка) Архівавана 26 чэрвеня 2010. (чэшск.)
- Петршинська вежа Архівавана 12 студзеня 2006. на www.rozhlednyunas.cz («Башти Чехії») Архівавана 2 студзеня 2013. (чэшск.)
- KURZ Vilém. Lanová dráha a rozhledna na Petříně : Vzpomínka na jejich vznik a stavbu za příležitosti jich slavnostního otevření dne 20. srpna 1891. Praha : Klub českých turistů, [1891] (чэшск.)