Перайсці да зместу

Петрыч (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Петрыч
балг.: Петрич[1]
41°23′53″ пн. ш. 23°12′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 168 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 25 966 чал. (31 снежня 2024)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0745
Паштовы індэкс 2850
Аўтамабільны код E
petrich.egov.bg
Паказаць/схаваць карты
Петрыч (горад) (Балгарыя)
Петрыч (горад)
Петрыч (горад)

Петрыч — горад у Благоеўградскай вобласці Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Петрыч. Знаходзіцца прыкладна за 70 км на поўдзень ад цэнтра горада Благоеўград. Па даных перапісу насельніцтва 2011 года, у горадзе пражывала 28 902 чалавекі. Петрыч — другі па колькасці насельніцтва горад у вобласці, пасля Благоеўграда. Размешчаны ў Петрыцкай катлавіне на паўднёвым захадзе Балгарыі, непадалёк ад мяжы з Грэцыяй (горад па грэч. Πετρίτσι) і Паўночнай Македоніяй, ля паўночных схілаў гор Беласіца. Каля горада цячэ рака Луда Мара, прыток Струмешніцы.

Вышыня над узроўнем мора: 130—305 метраў, клімат пераходна-міжземнаморскі. Сярэдняя гадавая тэмпература +13,9 °C, сярэдняя студзеньская тэмпература +2,6 °C, сярэдняя тэмпература ў ліпені +25,6 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 670 мм, максімум зімой — 204 мм, а мінімум летам — 103 мм.

Зноскі