Петр Фіала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Петр Фіала
чэшск.: Petr Fiala
Petr Fiala (51940875566).jpg
Emblem of the Government of the Czech Republic.svg Прэм’ер-міністр Чэхіі
з 28 лістапада 2021
Прэзідэнт Мілаш Земан
Папярэднік Андрай Бабіш
Лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі
з 18 студзеня 2014
Папярэднік Петр Нечас
Дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі
з 26 кастрычніка 2013

Нараджэнне 1 верасня 1964(1964-09-01)[1][2] (58 гадоў)
Жонка Jana Fialová[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень прафесар[8] (2002), doctor of philosophy[d], доктар філасофіі[8] (1996), магістр права[d][9] (2008) і дацэнт[8] (1996)
Дзейнасць палітолаг, палітык, педагог
Месца працы
Аўтограф Petr Fiala signature.png
Узнагароды
Сайт pfiala.cz(чэшск.) 
Commons-logo.svg Петр Фіала на Вікісховішчы

Петр Фіала (чэшск.: Petr Fiala; нар. 1 верасня 1964, Брно[10]) — чэшскі палітолаг і палітычны дзеяч, лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 года. Прэм’ер-міністр Чэхіі з 28 лістапада 2021 года[11].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе скончыў вывучэнне чэшскай філалогіі і гісторыі мастацтваў ва Універсітэце імя Яна Евангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў універсітэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філасофіі[10]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музеі ў Кромержыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазіцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасля палітычных змен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а затым вярнуўся да навуковай дзейнасці[12]. З 1990 года быў прафесійна звязаны з родным універсітэтам, узначальваў кафедру паліталогіі і факультэт грамадскіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафесара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўніверсітэта, затым да 2012 года — прарэктарам[10]. Два гады ён узначальваў канферэнцыю чэшскіх рэктараў[12].

У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаннях адукацыі. У маі 2012 года ўвайшоў у склад урада Петра Нечаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усім Саветам міністраў у ліпені 2013 года. У тым жа годзе Фіала далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парламенцкіх выбарах быў абраны членам Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 года яго абралі старшынёй ГДП[10]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў паспяхова балатаваўся на паўторных выбарах у парламент[13][14].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Petr Fiala // Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 13 жніўня 2022.
  3. Aktuálně.cz — 2012. Праверана 22 ліпеня 2021.
  4. http://www.novinky.cz/domaci/318583-exministr-skolstvi-fiala-vstoupil-do-ods.html
  5. https://www.ods.cz/profil/petr-fiala Праверана 12 студзеня 2020.
  6. Czech Statistical Office Otevřená data pro volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu ČR 2021 konané dne 8.10. - 9.10.2021 Праверана 8 верасня 2021.
  7. 7,0 7,1 7,2 http://is.muni.cz/osoba/588
  8. 8,0 8,1 8,2 Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 13 жніўня 2022.
  9. https://www.muni.cz/lide/588-petr-fiala/zivotopis Праверана 28 чэрвеня 2022.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Petr Fiala(чэшск.) . nasipolitici.cz. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017. Праверана 13 ліпеня 2015.
  11. Земан призначив Фіалу прем’єр-міністром Чехії(укр.) . Еўрапейская праўда (28 лістапада 2021). Праверана 28 лістапада 2021.
  12. 12,0 12,1 Petr Fiala, Prime Minister's Chief Science Advisor(англ.) . vlada.cz (20 кастрычніка 2011). Праверана 13 ліпеня 2015.
  13. Volby 2017: Rozdělení mandátů a zvolení poslanci(чэшск.) . idnes.cz. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2018. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  14. Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 8.10. – 9.10.2021(чэшск.) . volby.cz. Праверана 9 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]