Петэр Апіян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Петэр Апіян
лац.: Petrus Apianus
Peter Apian.jpg
нямецкі механік і астраном
Род дзейнасці:

матэматык, астраном і Q1734662?

Дата нараджэння:

16 красавіка 1495({{padleft:1495|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Лейсніг

Краіна:

Flag of Germany.svg Германія

Дата смерці:

21 красавіка 1552({{padleft:1552|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (57 гадоў)

Месца смерці:

Інгальштат

Петэр Апіян на Вікісховішчы

Петэр Апіян (Петэр Біневіц ці Беневіц[1], лац.: Petrus Apianus) — нямецкі механік і астраном; нарадзіўся 16 красавіка 1495 года каля горада Лейсніга ў Саксоніі, з 1523 года быў прафесарам матэматыкі ў Інгальштаце, дзе ён і памёр 21 красавіка 1552 года.

Самае вядомае з яго сачыненняў — перакладзеная на некалькі моў «Cosmographia» (Ландсгут 1524, Антверпен 1529, і іншыя выданні). У гэтым сачыненні Апіян прапануе для вызначэння геаграфічных даўгот вымяраць адлегласць паміж Месяцам і нерухомымі зоркамі і ўпершыню паказвае, што хвасты камет звернутыя ў бок, процілеглы Сонцу. Акрамя таго, яго пяру належыць раскошна выдадзеная кніга «Astronomicum Caesareum» (Інгальштат, 1540, з гравюрамі) і «Inscriptiones sacrosanctae vetustatis» (Інгальштат, 1534, з гравюрамі). Апіян вынайшаў і палепшыў шматлікія матэматычныя і астранамічныя прыборы і некаторыя з іх апісаў.

У яго гонар адзін з месяцовых кратараў у 1935 г. названы кратарам Апіян[2].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]