Петэр Берэнс
Петэр Берэнс | |
---|---|
ням.: Peter Behrens | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак-плакатыст, архітэктар, кнігадрукар, мастак, дызайнер, графічны дызайнер, выкладчык універсітэта, графік, ілюстратар, art educator |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1940[5][6][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lilli Behrens[d] |
Дзеці | Josef Behrens[d] і Petra Fiedler[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Петэр Берэнс (ням.: Peter Behrens; 14 красавіка 1868, Гамбург — 27 лютага 1940, Берлін) — нямецкі архітэктар, адзін з заснавальнікаў канструктывізму ў архітэктуры і піянер прамысловага дызайну, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы, пісьменнік, крытык і тэарэтык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Гамбургу 14 красавіка 1868 года. У 1877—1882 гадах наведваў Крысціяніум. Потым вучыўся жывапісу ў Гамбургскай мастацкай школе. У 1886—1889 гадах займаўся ў жывапісных класах у Карлсруэ і Дзюсельдорфе.
З 1890 года жыў у Мюнхене, дзе стаў членам мастацкага аб’яднання «Мюнхенскі сецэсіён». Пасля наведвання ў 1897 годзе Італіі П. Берэнс зноў працаваў у Мюнхене ў якасці жывапісца, кніжнага графіка, ілюстратара, афарміцеля часопісаў і брашур, быў сярод заснавальнікаў «Аб’яднанага саюза работнікаў мастацтваў і рамёстваў» так званага Мюнхенскага гуртка.
У 1899—1903 гадах Петэр Берэнс працаваў у Дармштацкай калоніі мастакоў. У 1901 годзе ён пабудаваў у Дармштаце ўласны дом з інтэр’ерамі, абстаўленымі мэбляй па сваіх малюнках, мазаікай, роспісамі, тканінамі і керамічнымі вырабамі. Гэта быў адзін з першых твораў архітэктуры «новага стылю». У абліччы дома прасочваюцца ўплывы стылю ар нуво, у прыватнасці архітэктуры Анры ван дэ Велдэ і Чарльза Рэні Макінтоша. У 1900 годзе Берэнс апублікаваў брашуру-маніфест «Свята жыцця і мастацтва», дзе станоўча ацэньваў «сучасную эпоху» з яе «сур’ёзнымі патрэбамі» і «карыснымі каштоўнасцямі».
Па праекце Берэнса быў пабудаваны Павільён Германіі на Міжнароднай выставе ў Турыне 1902 года.
Зноскі
- ↑ а б Peter Behrens
- ↑ Peter Behrens — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Peter Behrens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Беренс Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беренс Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г http://www.architektenlexikon.at/de/34.htm
- Асобы
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Выкладчыкі Венскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва Карлсруэ
- Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
- Члены «Нямецкага Веркбунда»