Петэр Медзьешы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Петэр Медзьешы
венг.: Medgyessy Péter
Medgyessy in August 2014 (cropped).JPG

прэм’ер-міністр Венгрыі[d]
27 мая 2002 — 29 верасня 2004
Папярэднік Віктар Орбан
Пераемнік Ферэнц Дзьюрчань
Minister of Finance in Hungary[d]
1 студзеня 1987 — 15 снежня 1987
Папярэднік István Hetényi[d]
Пераемнік Miklós Villányi[d]
Minister of Finance in Hungary[d]
1 сакавіка 1996 — 7 ліпеня 1998
Папярэднік Lajos Bokros[d]
Пераемнік Zsigmond Járai[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
15 мая 2002 — 15 мая 2006

Нараджэнне 19 кастрычніка 1942(1942-10-19)[1][2] (80 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Grand Cross of the Order of the Crown
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Медзьешы (венг.: Medgyessy Péter; нар. 19 кастрычніка 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і 5-ы прэм’ер-міністр Венгерскай Рэспублікі з 2002 па 2004 год. 25 жніўня 2004 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з адным з партнёраў па кааліцыі — Саюзам свабодных дэмакратаў, але працягваў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра яшчэ на працягу 30 дзён, як таго патрабуе Канстытуцыя, а таксама некалькі дадатковых дзён, пакуль яго пераемнік Ферэнц Дзьюрчань не быў зацверджаны парламентам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Будапешце, вывучаў эканамічную тэорыю ва Універсітэце эканамічных навук імя Карла Маркса (цяпер — Універсітэт Корвіна), які скончыў у 1966 годзе, затым вярнуўся ў дактарантуру. Валодае французскай і румынскай мовамі, рускай і англійскай.

У 70-х гадах быў агентам контрразведкі Міністэрства ўнутраных спраў пад кодавым імем D-209. З 1966 па 1982 год займаў кіруючыя пасады ў дэпартаментах міністэрства фінансаў. У 1982 годзе стаў намеснікам міністра фінансаў, а ў 1987 годзе — самім міністрам. Падатковая сістэма, створаная пры Медзьешы, была для Венгрыі важным крокам на шляху да свабоднай рынкавай эканоміцы. У перыяд паміж 1988 і 1990 гадамі быў намеснікам прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях, у 1990—1996 гадах — адміністрацыйным дырэктарам і старшынёй праўлення розных венгерскіх банкаў. Калі Дзьюла Хорн сфармаваў урад, у 1996 годзе Медзьешы вярнуўся на пасаду міністра фінансаў. Па завяршэнні тэрміну паўнамоцтваў ўрада працаваў у якасці кіраўніка выканаўчага савета банка «Inter-Europa» і віцэ-прэзідэнтам страхавой кампаніі «Atlasz». Гэтыя пасады ён захоўваў у перыяд з 1998 па 2001 год, а 27 мая 2002 года венгерскі парламент прагаласаваў за прызначэнне Медзьешы прэм’ерам-міністрам Венгерскай Рэспублікі. Ён узначальваў урад да жніўня 2004 года, калі падаў у адстаўку ў сувязі з распадам кааліцыйнага ўрада і быў заменены Ферэнцам Дзьюрчанем.

Жанаты, мае двух дзяцей: сына і дачку.

Зноскі

  1. Péter Medgyessy // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peter Medgyessy // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.