Перайсці да зместу

Петэр Эстэрхазі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петэр Эстэрхазі
венг.: Péter Esterházy
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Csokonai Lili
Дата нараджэння 14 красавіка 1950(1950-04-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 2016(2016-07-14)[4][5][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мацьяш Эстэрхазі[d][7]
Маці Магдольна Ірэн Маньёкі[d][7]
Жонка Маргіт Рэен[d]
Дзеці Дарота Эстэрхазі[d], Марсель Эстэрхазі[d], Сафія Эстэрхазі[d] і Міклаш Эстэрхазі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці 1974—2014
Кірунак постмадэрнізм
Мова твораў венгерская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Петэр Эстэрхазі (венг.: Péter Esterházy; 4 красавіка 1950, Будапешт, Венгерская Народная Рэспубліка — 14 ліпеня 2016, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік, адзін з лідараў венгерскага і еўрапейскага постмадэрнізму.

Старэйшы сын графа Эстэрхазі (да 1947 года, калі ўсе тытулы і званні былі забаронены)[8] Мацьяша Эстэрхазі дэ Галанта (1919—1998) і Магдолны Маніёк (1916—1980). Яго дзедам па бацькоўскай лініі быў граф Морыц Эстэрхазі (1881—1960), які ненадоўга займаў пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі ў 1917 годзе. Праз яго бабулю па бацькоўскай лініі графіню Маргіт Караі (1896—1975) адным з яго продкаў быў граф Дзьюла Караі (1871—1947), які таксама быў прэм’ер-міністрам з 1931 па 1932 гады[9][10]. У Петэра было трое малодшых братоў, у тым ліку футбаліст Мартон Эстэрхазі (нар. 1956).

Скончыў рэлігійную школу, а ў 1974 годзе факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Лоранда Этвеша па спецыяльнасці матэматыка[11]. Некалькі гадоў працаваў матэматыкам у Інстытуце камп’ютарных навук Міністэрства металургіі і машынабудавання.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнай улады ў Венгрыі, Петэр Эстэрхазі адмовіўся прыняць назад любую зямлю або каштоўнасці, якія былі нацыяналізаваны камуністамі.

У творчасці шмат увагі надаваў трансфармацыі культур усходнееўрапейскіх краін і гісторыі таталітарных грамадстваў. У адным з самых вядомых творах — «Celestial Harmonies» («Нябесная гармонія», 2000) паказвае эпічны ўздым яго продкаў падчас Аўстра-Венгрыі да іх раскулачвання пры камуністычнай уладзе[12][13]. Яго наступны раман «Javított kiadás» («Вытворчы раман», 2003), які з’явіўся ў якасці своеасаблівага дадатку да «Нябеснай гармоніі», Эстэрхазі прысвяціў усведамленню таго, што яго бацька быў даносчыкам тайнай паліцыі ў часы камунізму[11][13].

Экранізацыя прац Эстэрхазі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Péter Esterhàzy // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  4. ↑ http://nol.hu/kultura/elhunyt-esterhazy-peter-1623703
  5. ↑ Péter Esterházy // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. ↑ https://www.svoboda.org/a/27895545.html
  7. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  8. ↑ Статут IV 1947 года, які па-ранейшаму дзейнічае ў Венгрыі, абвяшчае адмену спадчынных шляхецкіх званняў і звязаных з імі званняў і тытулаў, а таксама забараняе іх выкарыстанне.
  9. ↑ A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. A—J. — Budapest: Natura, 1990. — 622 p., [8] t.: ill., színes. — P. 352—380. — ISBN 963-234-313-1.
  10. ↑ A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. K—O. — Budapest: Natura, 1993. — 443 p., [8] t. : ill., színes. — P. 29—40. — ISBN 963-817-800-0.
  11. 1 2 Writer Esterhazy, postmodern chronicler of Hungary, dies at 66 (англ.). Reuters (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  12. ↑ Hungarian Writer Peter Esterhazy Dies at 66 (англ.). The New York Times (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  13. 1 2 Renowned Hungarian author Peter Esterhazy dies at 66 (англ.). Daily Sabah (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.