Петэхія
Петэхія | |
---|---|
![]() Множная дробная петэхія | |
МКХ-10 | R23.3 |
МКБ-9-КМ | 782.7 |
MeSH | D011693 |
![]() |
Петэхія — невялікая (1-2 мм) чырвоная або пурпурная пляма на целе, выкліканая дробнымі гемарагіямі (пашкоджанне капіляраў сасуда)[1]. З’яўляецца сімптомам многіх станаў і хвароб.
Самай распаўсюджанай прычынай петэхій з’яўляецца фізічная траўма, напрыклад моцны прыступ кашлю, ванітаў або плачу, што можа выклікаць петэхіі на твары, асабліва вакол вачэй. Яны могуць таксама паўстаць з-за празмернага ціску на тканкі (напрыклад, пры празмерным зацягванні жгута). У гэтых выпадках петэхіі не ўяўляюць пагрозы і знікаюць за некалькі дзён.
Петэхіі могуць быць прыкметай трамбацытапеніі (зніжэнне колькасці трамбацытаў) пры затрымцы аднаўлення трамбацытаў (як пабочны эфект лекаў або з прычыны некаторых інфекцыйных захворванняў), або пры парушэнні згусальнасці крыві.
Судовая медыцына[правіць | правіць зыходнік]
Петэхіі на твары і кан’юнктыве (вачах) з’яўляюцца прыкметай смерці ад асфіксіі. Яны з’яўляюцца вынікам павышэння ціску ў венах галавы і гіпаксічнага разбурэння эндатэлію сасудаў[2].
Зноскі
- ↑ Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. (2007). Robbins Basic Pathology (8th ed.). Saunders Elsevier. p. 86 ISBN 978-1-4160-2973-1
- ↑ Ely, Susan F., Charles S. Hirsch. Ashpyxial deaths and petechiae: a review (PDF), Journal of Forensic Science (2000), стр. 1274–1277. Праверана 22 верасня 2007.