Печскі ўніверсітэт
Выгляд
| Печскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| венг.: Pécsi Tudományegyetem | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | венг.: Pécsi Tudományegyetem |
| Міжнародная назва | англ.: University of Pécs |
| Заснаваны | 1912 |
| Рэктар | Adrián Fábián[d][1] |
| Студэнты | 20 000[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Печ |
| Сайт | pte.hu |
Печскі ўніверсітэт (венг.: Pécsi Tudományegyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Печ.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа ўзыходзіць сваімі каранямі аж да сярэднявечнага ўніверсітэта, заснаванага ў Печы ў 1367 годзе каралём Людовікам I. У цяперашні час універсітэт налічвае 20 тысяч студэнтаў, каля 4 500 з якіх з’яўляюцца замежнымі грамадзянами, якія навучаюцца на англійскай ці нямецкай мовах.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- факультэт бізнесу і эканомікі
- факультэт культуралогіі, адукацыі і рэгіянальнага развіцця
- факультэт інжынерных і інфармацыйных тэхналогій
- факультэт медыцынскіх навук
- факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
- факультэт музыкі і выяўленчых мастацтваў
- фармацэўтычны факультэт
- факультэт прыродазнаўчых навук
- юрыдычны факультэт
Зноскі
- ↑ https://www.bama.hu/helyi-kozelet/2026/06/fabian-adrian-pecsi-tudomanyegyetem-rektor
- ↑ Bemutatkozik a PTE Праверана 21 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Печскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы