Пештэра-ку-Оасэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пештэра-ку-Оасэ
Peştera cu Oase
Каардынаты: 45°01′ пн. ш. 21°50′ у. д.HGЯO

Пештэра-ку-Оасэ (рум.: Peştera cu Oase, літаральна «пячора з косткамі») — археалагічная стаянка каля горада Аніна ў Румыніі. Знаходзіцца ў Карпацкіх гарах над Дунаем. У пячоры Пештэра-ку-Оасэ выяўленыя найстаражытныя ў Еўропе рэшткі краманьёнцаў, датаваныя узростам каля 35-40,5 тыс. гадоў таму[1][2].

Сківіца, знойдзеная ў пячоры, досыць масіўная і некаторымі даследчыкамі памылкова прыпісвалася неандэртальцу. Аналіз ДНК сківіцы Oase 1, знойдзенай спелеолагамі ў 2002 годзе, паказаў, што дадзены індывід мужчынскага полу, які жыў 40 тыс. гадоў таму, меў у ліку сваіх нядаўніх продкаў неандэртальца (у папярэдніх 4-6 пакаленнях)[3][4]. Oase 1 быў уладальнікам мітахандрыяльнай гаплагрупы N[5]. У Oase 1 першапачаткова была вызначана Y-храмасомная гаплагрупа F, але ў 2016 годзе група Позніка вызначыла ніжэйшую Y-хромосомную субкладу K2a*, роднасную гаплагрупе NO, як у усць-ішымскага чалавека[6][7].

Чэрап Пештэра-ку-Оасэ 2

Падлетак Пештэра-ку-Оасэ 2 вельмі падобны да Дар-эс-Солтан II H5 з Марока[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]