Пеэтэр Тульвістэ
| Пеэтэр Тульвістэ | |
|---|---|
| эст.: Peeter Tulviste | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1945[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 сакавіка 2017[1] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | псіхолаг, палітык |
| Навуковая сфера | псіхалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук і доктар філасофіі |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Пеэтэр Тульвістэ (эст.: Peeter Tulviste; 28 кастрычніка 1945, Талін — 11 сакавіка 2017) — эстонскі псіхолаг і дзяржаўны дзеяч, член Эстонскай акадэміі навук. Ганаровы грамадзянін Тарту.
Вучань А. Лурыя. У 1969 годзе скончыў факультэт псіхалогіі МДУ імя Ламаносава, у 1975 годзе там жа абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аб сацыяльна-гістарычным развіцці пазнавальных працэсаў: на матэрыяле замежных эксперыментальна-псіхалагічных даследаванняў». У 1987 годзе абараніў у МДУ імя Ламаносава доктарскую дысертацыю на тэму «Культурна-гістарычнае развіццё вербальнага мыслення».
У 1969—1971 гадах — інжынер у Тартускім універсітэце, у 1974—1975 гадах — выкладчык на кафедры логікі і псіхалогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1975—1978 гадах — старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1978—1988 гадах — дацэнт кафедры псіхалогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1988—1992 гадах — прафесар кафедры псіхалогіі Тартускага ўніверсітэта, у 1990—1991 гадах выкладаў ва Універсітэце Кларка ў Вустэры (штат Масачусетс, ЗША). У 1991—1993 гадах — кіраўнічы дэкан факультэта філасофіі Тартускага ўніверсітэта, у 1992 годзе выкладаў у Інстытуце германістыкі Гамбургскага ўніверсітэта, у 1992—1993 гадах — навуковы прарэктар Тартускага ўніверсітэта, у 1993—1998 гадах — рэктар Тартускага ўніверсітэта, у 1994—2004 гадах — віцэ-прэзідэнт Эстонскай акадэміі навук, у 2002—2003 гадах — галоўны дарадца па навуцы і адукацыі Вышэйшай ваеннай школы Узброеных сіл Эстоніі.
Зноскі
- ↑ а б Estonian Research Portal Праверана 1 лютага 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1041734786 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 23 лютага 2026.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Тарту
- Пахаваныя на могілках Раадзі
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Дактары філасофіі
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі МДУ
- Псіхолагі СССР
- Псіхолагі Эстоніі
- Члены партыі «Саюз Айчыны і Res Publica»
- Члены Рыйгікогу
- Рэктары
- Дэканы