Пладаводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пладаводстваспецыяльнасць, якая аб'ядноўвае праблемы, звязаныя з вывучэннем біялогіі і экалогіі пладовых раслін, вытворчасці пладоў, пасадачнага матэрыялу зярняткавых, костачкавых, ягадных, арэхаплодных, рэдкіх і дэкаратыўных культур.

Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў:

  • Біялагічныя асаблівасці сартоў пладовых раслін, іх гаспадарчых прыкмет і ўласцівасцяў ў сувязі з абгрунтаваннем іх размяшчэння па зонах; распрацоўка сістэм і асобных прыёмаў агратэхнікі.
  • Біялагічныя асновы размнажэння пладовых культур, распрацоўка асобных прыёмаў і тэхналагічных цыклаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
  • Распрацоўка навуковых асноў агратэхнічных сістэм і прыёмаў, якія падвышаюць устойлівасць пладовых культур да неспрыяльных умоў асяроддзя.
  • Распрацоўка метадаў і прыёмаў кантролю за сартавымі прыкметамі і якасцю пасадачнага матэрыялу ў працэсе яго вырошчвання ў адкрытым і закрытым грунце.
  • Абгрунтаванне структуры і канструкцый пладовых насаджэнняў інтэнсіўнага тыпу. Распрацоўка сістэм мерапрыемстваў і асобных прыёмаў закладкі пладовых садоў, ягадных плантацый (выбар і ацэнка месца, перадпасадачная падрыхтоўка глебы, арганізацыя тэрыторыі, размяшчэнне і да таго падобнае).
  • Вывучэнне сістэм і асобных прыёмаў вырошчвання высокіх устойлівых ураджаяў пладовых і ягадных культур высокай якасці (сістэмы ўтрымання глебы, угнаення, абрашэнне, фарміраванне і абрэзка крон дрэў і да таго падобнае).
  • Распрацоўка эфектыўных тэхналогій уборкі ўраджаю пладовых і ягадных культур.
  • Комплексная ацэнка сартоў інтэнсіўных насаджэнняў і іх сартавая агратэхніка.
  • Распрацоўка методык навуковых даследаванняў з пладовымі, ягаднымі, малапашыранымі і дэкаратыўнымі культурамі.
  • Распрацоўка навуковых асноў і эфектыўных тэхналогій кветкаводства, дэкаратыўнага садаводства, ландшафтнай архітэктуры.
  • Распрацоўка навуковых асноў і практычнага прымянення тэхналогій вырошчвання экалагічна чыстай прадукцыі пладовых і ягадных культур.