Планетарый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Планетарый Цэйса ў Іене — першы ў гісторыі оптыкі будынак і апаратура, прызначаныя для імітацыі начнога неба ў мэтах асветы[1]

Планетарый — навукова-асветная ўстанова, у якой дэманструецца нябесная сфера з зоркамі, планетамі і спадарожнікамі, каметамі і метэорамі; таксама сонечныя і месяцовыя зацьменні, панарамы Месяца, Марса, Венеры і кліматычных паясоў зямнога шара.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэманстрацыя ў планетарыях выконваецца з дапамогай спецыяльнага прыбора «Планетарый». Звычайна дэманстрацыя суправаджаецца лекцыямі па астраноміі, касманаўтыцы і навуках пра Зямлю.

Першы ў свеце планетарый быў пабудаваны ў Мюнхене ў 1925 годзе, у Заходнім паўшар'і (Adler Planetarium and Astronomy Museum, Чыкага, ЗША) — у 1930 годзе.

У гэты момант у свеце існуе некалькі тысяч планетарыяў, з іх амаль палова — сінтэзаваныя сістэмы, якія складаюцца з оптыка-механічнага прыбора «планетарый» і лічбавай праекцыйнай сістэмы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Планетарыі