Планкты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Планкты — у старажытнагрэчаскай міфалогіі плывучыя скалы, якія былі сур'ёзнай перашкодай караблям.

Праз Планкты штодня павінны былі пралятаць сем галубоў, у якія былі ператвораны Плеяды, каб дастаўляць амброзію Зеўсу. Шасцёра паспявалі праляцець, а сёмы гінуў, і Зеўс замяняў яго новым (варыянт — ажыўляў).

Арганаўтаў паміж Планктаў правяла Фетыда, а Адысей абыйшоў іх, абраўшы шлях паміж Сцылай і Харыбдай.