Планы будаўніцтва ЗПГ-тэрміналаў для Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Планы будаўніцтва ЗПГ-тэрміналаў для Беларусі — абвешчаныя або абмяркоўваемыя беларускім урадам, дзяржаўнымі і недзяржаўным арганізацыямі праекты будаўніцтва ЗПГ-тэрміналаў для альтэрнатыўнага забеспячэння Беларусі прыродным газам.

2010[правіць | правіць зыходнік]

Літва[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2010 года на сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса была дасягнута дамоўленасць пра стварэнне двухбаковай рабочай группы па супрацоўніцтве ў галіне ПЭК, якая да 1 лістапада мусіла даць прапановы па будаўніцтве беларуска-літоўскага ЗПГ-тэрміналу ў Літве. Беларуская частка рабочай групы створана распраджэннем С. Сідорскага ад 13 ліпеня, кіраўніком прызначаны першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Літоўскі бок таксама стварыў сваю частку рабочай групы.[1]

Заяўлялася, што магутнасць планаванага ЗПГ-тэрмінала мусіць скласці каля 8 млрд куб. м. штогод, кошт будаўніцтва — каля 1 млрд. USD. Беларусь, апроч ЗПГ-тэрміналу, мусіла пабудаваць трубаправодную сістэму даўжынёю 285 кіламетраў для транспарціроўкі газу на сваю тэрыторыю, паводле экспертных ацэнак, кошт яе будаўніцтва склаў бы больш за 300 млн. USD.[1]

6-10 верасня 2010 года прэс-служба беларускага ўраду паведаміла пра гатовасць кітайскай карпарацыі CAMCЕ фінансаваць будаўніцтва і будаваць беларуска-літоўскі ЗПГ-тэрмінал у Літве. Гэта, прынамсі адзін з варыянтаў фінасавання праекта, пытанне мусіла распрацоўвацца пасля канечнага рашэння ўрадаў Беларусі і Літвы пра здзяйсненне праекту. Паміж бакамі была дасягнута папярэдняя дамоўленасць, паводле якой пошук фінансавання возьме на сябе Літва, а Беларусь аплаціць сваю долю, у прыватнасці, за кошт паслуг доўгатэрміновага захоўвання газу, яго транспарціроўкі і г.д.[1]

Гл. таксама: Клайпедскі ЗПГ-тэрмінал[en]

2011[правіць | правіць зыходнік]

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2011 года часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Аляксандр Сасюра адправіў беларускаму ўраду прапанову ўдзелу ў праектаванні і будаўніцтве ЗПГ-тэрміналу на чарнаморскім узбярэжжы Украіны.[2]

У 2010 годзе ўрадамі Украіны і Азербайджана падпісаны мемарандум пра супрацоўніцтва ў арганізацыі паставак ЗПГ. Рашэнне па будаўніцтве ЗПГ-тэрміналу было прынята украінскім урадам у канцы 2010 года. У жніўні 2011 года праводзіўся конкурс праекціроўшчыкаў.[2] Пастаўка ЗПГ іншых краін не планаваліся, бо Турцыя адмаўляецца прапускаць газавозы ў Чорнае мора праз свае пралівы[3].

Планаваная магутнасць ЗПГ-тэрміналу да 10 млрд куб. м. штогод. Будаўніцтва мусіла пачацца ў 2013 годзе, увод у эксплуатацыю першай чаргі — да 2015—2016 году. Агульны кошт праекта — 1,5 млрд USD. Удзел Беларусі, паводле ацэнак экспертаў, мог бы скласці 0,5 млрд USD.[2]

Латвія[правіць | правіць зыходнік]

2013[правіць | правіць зыходнік]

Латвія[правіць | правіць зыходнік]

Разглядалася магчымасць удзелу Беларусі ў будаўніцтве ЗПГ-тэрмінала ў Латвіі, паблізу Рыгі, што абмяркоўвалася падчас візіту прадстаўніка беларускага ўрада ў Латвію. Кіраўнік Беларусі А. Р. Лукашэнка падчас візіту ў ААЭ абмяркоўваў магчымасць пастаўкі ЗПГ на планаваны тэрмінал. Урэшце, з-за значна большай, адносна кошту расійскага газа для Беларусі, цаны ЗПГ, удзел у будаўніцтве названы Лукашэнкам немэтазгодным. Рэалізацыя праекта абмяркоўваецца на ўрадавым узроўні Латвіі яшчэ і ў 2014—2015 гадах[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]