План ЗША па блізкаўсходнім урэгуляванні
План ЗША па блізкаўсходнім урэгуляванні (часам «Здзелка стагоддзя» (англ.: The Deal of the Century) — план адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўзаемным прызнанні Палесціны і Ізраіля. Дакумент пад назвай «Мір у імя працвітання. Бачанне таго, як палепшыць жыццё палесцінцаў і ізраільцян» быў прэзентаваны ў Вашынгтоне прэзідэнтам Трампам у прысутнасці прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і апублікаваны на сайце Белага дома 28 студзеня 2020 года[1]. План змяшчае 180 старонак і складаецца з двух частак: эканамічнай і палітычнай[2]. Дакумент уключае 23 раздзелы, якія апісваюць прапановы пра граніцы, статус Іерусаліма, эканамічныя прэферэнцыі, пытанні бяспекі, статус сектара Газа, лёс зняволеных і бежанцаў, узаемнае прызнанне і адносіны паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, урэгуляванне існуючых прэтэнзій і правіл правядзення далейшых перамоў. Да плану прыкладзены карты і апісанне крытэрыяў бяспекі і дэмілітарызацыі[3].
План распрацоўваўся без удзелу палесцінцаў і шмат у чым саступаў Ізраілю, што выклікала рэзкае абурэнне з боку кіраўніцтва Дзяржавы Палесціна і ісламскіх рухаў[4][5][6].
Асноўныя прапановы плана
[правіць | правіць зыходнік]У аснове плана ляжыць узаемнае прызнанне дзвюх дзяржаў. Прапісана бачанне статусу Іерусаліма, межаў, гарантый бяспекі, зоны свабоднага гандлю і ўмоў далейшага вядзення перамоваў. ЗША прапанавалі прызнаць сталіцай палесцінскай дзяржавы Усходні Іерусалім і настойвалі на чатырохгадовай «замарозцы» любога маштабнага будаўніцтва на тэрыторыі, якая, як прапануецца ў плане, будзе перададзена палесцінцам. У той жа час прэзідэнт Дональд Трамп заявіў пра намер прызнаць усё ўжо існуючыя яўрэйскія паселішчы ізраільскай тэрыторыяй і назваў Іерусалім «непадзельнай сталіцай» Ізраіля. Пасол ЗША ў Ізраілі Дэвід Фрыдман растлумачыў 29 студзеня 2020 года падчас тэлефоннай канферэнцыі для журналістаў, што згодна з планам ЗША «прапанаваная сталіца палесцінскай дзяржавы будзе знаходзіцца ва Усходнім Іерусаліме за існуючым бар’ерам бяспекі, які адлучае арабскія раёны, аднак у сярэдзіне муніцыпальных межаў Іерусаліма»[7].
У якасці ўмоў мірнага працэсу ад уладаў Палесціны чакалася адмова ад метадаў узброенай барацьбы і ад падтрымкі дзеючага ў Газе радыкальнага руху ХАМАС. План прадугледжваў поўную дэмілітарызацыі сектара Газа: раззбраенне ХАМАС і «Ісламскага джыхаду», кантроль цэнтральных уладаў Палесціны над Газай[8]. Прадугледжана таксама вызваленне палесцінскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах (акрамя асуджаных за забойства або замах на забойства, падазраваных у тэрарызме і палесцінцаў з грамадзянствам Ізраіля) і абавязацельства Палесціны прыняць іх і даць ім грамадзянства[9].
У якасці падтрымкі ўрэгулявання ЗША прапанавалі інвестыцыі на $ 50 млрд[10]. Паводле інфармацыі пасла ЗША ў Ізраілі Дэвіда Фрыдмана, новы план Злучаных Штатаў таксама ўключае ў сябе стварэнне хуткасных чыгуначных зносін паміж сектарам Газа і Заходнім берагам ракі Іардан[11].
План таксама прадугледжвае ліквідацыю Агенцтва ААН па дапамогі палесцінскім бежанцам (англ.: The United Nations Relief and Works Agency for Palestine Refugees in the Near East, UNRWA), дзейнасць якога ў Вашынгтоне лічалі неэфектыўнай[12].
Заявы ў ЗША з нагоды іпмлементацыі плана
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў дзень прэзентацыі плана заявіў, што «палесцінцы з часам падтрымаюць новы план Вашынгтона па ўрэгуляванні на Блізкім Усходзе» і што ЗША «даюць ім для гэтага чатыры гады»[13].
Пасол ЗША ў Ізраілі Дэвід Фрыдман заявіў журналістам, што ў Вашынгтоне не лічаць важным, «які адказ у кароткатэрміновай перспектыве дадуць палесцінцы на прапанаваны план па ўрэгуляванні», паколькі ЗША «будуць прадастаўляць ім такую магчымасць на працягу чатырох гадоў»[14].
Шэраг амерыканскіх сенатараў ад Дэмакратычнай партыі ЗША (у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Берні Сандэрс, Элізабэт Уорэн і Эмі Клобушар) накіравалі ліст прэзідэнту Дональду Трампу, у якім раскрытыкавалі апублікаваны Белым домам план урэгулявання. У лісце гаворыцца, што «аднабаковая рэалізацыя «Здзелкі стагоддзя» можа прывесці да зацвярджэння суверэнітэту Ізраіля над Іарданскай далінай і яўрэйскімі паселішчамі на Заходнім беразе ракі Іардан»; такое развіццё падзей «будзе парушаць становішчы міжнароднага права», а рашэнні, прапанаваныя Белым домам, «парушаюць права палесцінскага народа на самавызначэнне і падрываюць бяспеку Ізраіля»[15][16].
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Ізраіль: прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў план ЗША «рэалістычным шляхам да міру» і паабяцаў, што «Ізраіль будзе гатовы прама зараз прыступіць да перамоваў аб міру» з палесцінцамі[17][18]. Апытанні грамадзкай думкі ў краіне паказалі, што 66,9% апытаных падтрымалі «Здзелку стагоддзя», 15,7% выказаліся супраць яе, а яшчэ 17,4% заявілі, што ў іх няма выразнай думкі па гэтым пытанні[19].
- Дзяржава Палесціна: у дзень публікацыі дакумента палесцінскі кіраўнік Махмуд Абас назваў план ЗША па блізкаўсходнім урэгуляванні «змовай», «падступствам» і «планам па ліквідацыі нацыянальнага праекта», заявіўшы — «Мы не прымаем «Здзелку стагоддзя», паколькі адзіным шляхам да міру з’яўляецца стварэнне палесцінскай дзяржавы ў межах 1967 года». Рух «ХАМАС» расцаніў план ЗША як парушаючы нормы міжнароднага права і заклікаў арабскія і мусульманскія краіны супрацьстаяць «Згодзе стагоддзя», «адарваць план» і «падтрымаць Палесціну».
- Іран: у той жа дзень кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф раскрытыкаваў план, назваўшы яго «кашмарам для рэгіёну і свету»[20].
- Ліван: 28 студзеня 2020 года ліванская шыіцкая партыя «Хезбала» назвала план «здзелкай ганьбы» і заявіла, што такім чынам «Злучаныя Штаты спрабуюць знішчыць гістарычныя правы палесцінскага народа». Арабскія краіны, якія падтрымалі план, названы «здраднікамі» і «саўдзельнікамі закуліснай змовы»[21].
- Турцыя: Міністэрства замежных спраў Турцыі выступіла з рэзкім асуджэннем прапанаванага ЗША плана, назваўшы яго ў сваёй заяве «мёртванароджаным», «планам анексіі, нацэленым на ўзурпацыю палесцінскіх земляў і знішчэнне ідэі суіснавання дзвюх дзяржаў»[22].
- Еўрапейскі Саюз: кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль завіў, што «прапанаваны ... ЗША план па Ізраілю і Палесціне дае магчымасць аднавіць намаганні па мірным вырашэнні канфлікту» і паабяцаў, што «ЕС вывучыць яго»[23]. У той жа дзень кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас пракаментаваў, што «прадстаўлены ЗША план ... выклікае пытанні», у тым ліку «па ўключэнню бакоў канфлікту ў перамоўны працэс», а таксама з нагоды «міжнародна прызнаных параметраў і прававых пазіцый»[24]. 29 студзеня 2020 г. канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц вітаў абнародаванне амерыканскага плана і заклікаў Ізраіль і Палесціну «пачаць перамовы на аснове гэтай "Здзелкі стагоддзя"»[25].
- Вялікабрытанія: прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, выступаючы 29 студзеня 2020 года ў Палаце абшчын брытанскага парламента, падтрымаў план, заявіўшы, што дакумент «не ідэальны, але ... прапануе вырашэнне пытання дзвюх дзяржаў, гарантуе, што Іерусалім будзе сталіцай як Ізраіля, так і для палесцінцаў»[26].
- Расія: старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі раскрытыкаваў план ЗША, заявіўшы, што «план ... не ўтрымлівае ў сабе рэальнага рашэння, любая такая стратэгія павінна будавацца на перагаворным працэсе з удзелам Палесціны» і растлумачыў, што ў прапанаваным дакуменце «ніякага рашэння або рэальнай дарожнай карты для ўрэгулявання не праглядаецца»[27].
- Ліга арабскіх дзяржаў: ЛАГ аднагалосна адхіліла план. У сумесным камюніке афіцыйныя асобы з 22 краін-членаў заявілі, што здзелка не прывядзе да справядлівага міру паміж абодвума бакамі, і ліга не будзе супрацоўнічаць з ЗША для яе рэалізацыі[28][29][30].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Peace to Prosperity (англ.)(недаступная спасылка). The White House. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ White House. Peace to Prosperity(недаступная спасылка) (28 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 30 студзеня 2020.
- ↑ Белый дом опубликовал предложения по "сделке века" на Ближнем Востоке (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Аббас назвал заговором план Трампа по ближневосточному урегулированию . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ ХАМАС: "сделка века" Трампа нарушает международное право (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ ХАМАС призвал палестинские движения сплотиться против "сделки века" (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ США предлагают разместить столицу Палестины внутри муниципальных границ Иерусалима . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ "Сделка века" предполагает полную демилитаризацию сектора Газа (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ "Сделка века" предполагает освобождение палестинских заключенных (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Белый дом опубликовал американский план ближневосточного урегулирования . ТАСС. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Посол США: план Трампа включает создание ж/д сообщения между Газой и Западным берегом . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ "Сделка века" предусматривает ликвидацию агентства ООН по помощи палестинским беженцам . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Помпео полагает, что палестинцы в итоге поддержат "сделку века" . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Посол: США не интересует ответ палестинцев на "сделку века" в краткосрочной перспективе . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Van Hollen, Democratic Senators Reject Trump Plan, Urge Administration to Commit to a Viable Two-State Solution | U.S. Senator Chris Van Hollen of Maryland (англ.). www.vanhollen.senate.gov. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Cенаторы-демократы направили Трампу письмо, критикующее план "сделки века" . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Нетаньяху назвал "сделку века" реалистичным путем к миру (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Израиль готов к переговорам с палестинцами по "сделке века" (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Опрос показал расклад сил в Израиле после публикации "сделки века" . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Javad Zarif. Сообщение Джавада Зарифа в Твиттер (англ.). @JZarif (2020T11:53). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ В "Хезболлах" заявили, что США пытаются уничтожить исторические права палестинцев . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ МИД Турции назвал "сделку века" Трампа планом узурпации палестинских земель . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative Josep Borrell on behalf of the EU on the Middle East Peace Process (англ.). www.consilium.europa.eu. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ План Трампа по Ближнему Востоку вызывает вопросы, заявил Маас (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Канцлер Австрии поприветствовал обнародование США "сделки века" (руск.). РИА Новости (28 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Джонсон считает, что план Трампа помогает воплотить в жизнь принцип двух государств . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Слуцкий заявил об отсутствии реального решения в предложенной Трампом "сделке века" . ТАСС. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ "Arab League rejects Trump's 'deal of the century' at Cairo summit with Abbas". RT. February 1, 2020. Праверана February 1, 2020.
- ↑ "Arab League rejects Trump's Middle East plan: communique". Reuters. February 1, 2020. Праверана February 1, 2020.
- ↑ Лига арабских государств отвергла «сделку века» Трампа . rbc.