План Маргентау

План Маргентау (англ.: Morgenthau Plan), ці «Праграма па прадухіленні развязвання Германіяй 3-й сусветнай вайны» — праграма пасляваеннага пераўтварэння Германіі, прапанаваная міністрам фінансаў ЗША Генры Моргентау, які быў прапанаваны ў верасні 1944 года на Другой квебекскай канферэнцыі[1]. З пункту гледжання самога Г. Моргентау план быў часткова рэалізаваны ў выніку Патсдамскага пагаднення 1945 года.
Згодна з планам, пасляваенная Германія павінна была ператворыцца ў сыравінную базу для эканомікі Вялікабрытаніі і ЗША.
План
[правіць | правіць зыходнік]План складаўся з 14 пунктаў і заключаўся ў «пастаралізацыі» пасляваеннай Германіі, гэта значыць ператварэнне яе ў «краіну палёў і пашы». План прадугледжваў перадачу Францыі Саара і шэрагу прылеглых да яго тэрыторый; ператварэнне Рурскай, Рэйнскай абласцей і раёна Кільскага канала ў «міжнародную зону»; раздзяленне астатняй Германіі на дзве «аўтаномныя дзяржавы»; знішчэнне яе буйной прамысловасці (шляхам дэмантажу большасці прамысловых прадпрыемстваў з наступным адвядзеннем зямлі, на якой яны знаходзіліся, пад ворыва) і стымуляванне пазбаўленых працы немцаў да эміграцыі[2].
План прадугледжваў скарачэнне нямецкага насельніцтва да 69 мільёнаў чалавек і ўстанаўленне поўнага кантролю над нацыяй.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Факсіміле «Suggested Post-Surrender Program for Germany [The original memorandum from 1944, signed by Morgenthau»] (англ.). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2024. Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Залесский, К. А. Кто был кто во Второй мировой войне: Союзники СССР. — Москва: Астрель, 2004. — 701, [1] с., [16] л. ил., портр. с. — ISBN 5-17-025106-8.