План з Санкт-Галена
| План з Санкт-Галена | |
|---|---|
| Дата заснавання / стварэння | каля 825 |
| Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
| Краіна | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Матэрыял | пергамент |
| Захоўваецца ў калекцыі ў | Abbey library of St. Gallen[d] і Codex Sangallensis[d] |
| Інвентарны нумар | Cod. Sang.1092 |
| Шырыня | 77,5 см |
| Вышыня | 112 см |

План з Санкт-Галена — гэта вядомы сярэдневяковы малюнак ідэальнай мадэлі кляштара, створаны ў пачатку IX стагоддзя. Захоўваецца ў бібліятэцы кляштара Святога Гала.
Гэта адзіны архітэктурны чарцёж ад часу падзення Заходняй Рымскай імперыі ў V стагоддзі да XIII стагоддзя на тэрыторыі лацінскай Еўропы. План лічыцца швейцарскім нацыянальным здабыткам і дагэтуль выклікае жывую цікаўнасць сярод гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і архітэктараў праз сваю арыгінальнасць, прыгажосць і магчымасць зазірнуць на раннюю сярэдневяковую культуру.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]План паказвае бенедыкцінскі кляштар з усімі неабходнымі будынкамі (цэрквы, жылыя дамы, стайні, кухні, майстэрні, бровары, шпіталі і г.д.), але не адлюстроўвае нейкі канкрэтны кляштар, як меркавалася раней. Некаторыя дэталі на плане выражаюць хутчэй адносіны паміж будынкамі, чым адпавядаюць архітэктурным нормам той эпохі.
План намаляваны ў скрыпторыі ў Райхенау ў 830-х гадах і прысвечаны Гозберту (Gozbertus), плябану Санкт-Галена з 816 па 836 гады.
План створаны на пяці сшытых пергаментах памерам 113×78 см. Будынкі намаляваны чырвонымі чарніламі, подпісы карычневымі (гаворка ідзе пра 350 подпісаў, часткова ў вершаванай форме, напісаных двума рознымі почыркамі). З боку ёсць прысвячэнне плябану Гозберту. План зроблены ў незвычайным маштабе 1:192. З задняга боку ў 12 стагоддзі было запісана «Жыццё Святога Марціна» аўтарства Сульпіцыя Севера.
З планам звязаны пэўныя нявызначанасці: напрыклад, існуе меркаванне, што гэта копія страчанага арыгіналу, ці што гэта — не праца аднаго чалавека, а твор калектыўнай манаскай працы.
Даследаванні і адкрыцці
[правіць | правіць зыходнік]План даў багата інфармацыі пра жыццё ў Сярэднявеччы. Напрыклад, у сталовай (рэфекторыі) адсутнічае ацяпленне — каб манахі не атрымлівалі празмернага задавальнення ад ежы. У спальні (дарміторыі), разлічанай на 120–150 манахаў, іхніх гасцей і наведвальнікаў, колькасць прыбіральняў была большай, чым звычайна нават у наш час.

Уолтэр Хорн і Эрнест Борн у 1979 годзе апублікавалі трохтомную працу «План Святога Гала». Яна лічыцца самай падрабязнай па гэтай тэме. Паводле Хорна план з'яўляецца копіяй арыгінальнага чарцяжа ідэальнага кляштара, створанага падчас двух каралінгскіх рэфармісцкіх сінодаў у Ахене ў 816–817 гадах. Мэтаю гэтых сінодаў было стварэнне сеткі бенедыкцінскіх кляштараў у Каралінгскай імперыі, якія б служылі процівагай місіянерам з Брытаніі і Ірландыі.

Па гэтым плане ўжо было створана мноства мадэляў. У 1965 годзе Эрнест Борн і таварышы стварылі мадэль для выстаўкі «Эпоха Карла Вялікага» ў Ахене. Гэта мадэль стала асновай шэрагу наступных. Апошні раз мадэль была створана пры дапамозе праграманага забеспячэння CAD.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]| План з Санкт-Галена на Вікісховішчы |
- Reinhardt Hans, Der St.Galler Klosterplan, St.Gallen 1952 (=92. Neujahrsblatt, hrsg. von Historischen Verein des Kantons St.Gallen).
- Duft Johannes (hrsg.), Studien zum St.Galler Klosterplan, St.Gallen 1962 (Mitteilungen zur Vaterländischen Geschichte 42).
- Horn Walter — Born Ernest, The Plan of St. Gall. A Study of the Architecture and Economy of an Life in a Paradigmatic Carolingian Monastery, 1-3, Berkeley — Los Angeles — London 1979.
- Hecht Konrad, Der St.Galler Klosterplan, Sigmaringen 1983 (reprint 2006).
- Zettler Alfons, St.Galler Klosterplan. Überlegungen zu seiner Herkunft und Entstehung, in: Godman Peter — Collins Roger (hrsg.), Charlemagne´s Heir. New Perspectives on the Reign of Louis the Pious (814—840), Oxford 1990, 655—687.
- Jacobsen Werner, Der Klosterplan von St.Gallen und die karolingische Architektur. Entwicklung und Wandel von Form und Bedeutung im fränkischen Kirchenbau zwischen 751 und 840, Berlin 1992.
- Zettler Alfons, Sankt Galler Klosterplan, LexMA 7, München 1995, 1155—1158.
- Duft Johannes, Der karolingische Klosterplan in der Stiftsbibliothek St.Gallen, Begleittext zur Faksimile-Ausgabe, Rohrschach 1998.
- Ochsenbein Peter — Schmuki Karl (hrsg.), Studien zum St.Galler Klosterplan II, St.Gallen 2002 (Mitteilungen zur Vaterländischen Geschichte 52).
- Tremp Ernest — Schmuki Karl — Flury Theres (hrsg.), Eremus und Insula. St. Gallen und die Reichenau im Mittelalter. Katalog durch die Ausstellung in der Bibliothek St. Gallen (3.12.2001-10.11. 2002), St.Gallen, Verlag am Klosterhof 2002.
- Tremp Ernest — Huber Johannes — Schmuki Karl, Stiftsbibliothek St. Gallen. Ein Rundgang durch Geschichte, Räumlichkeiten und Sammlungen, St.Gallen, Verlag am Klosterhof 2003.
- Pirker Hanns-Christoph, Der St. Galler Klosterplan als Konzept eines weltoffenen Mönchtums — Ist Walahfrid Strabo der Verfasser?, ZKG 119 (2008) 1-29.