Пласа-Маёр (Мадрыд)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пласа-Маёр  (ісп. Plaza Mayor — галоўная плошча) — адна з цэнтральных плошчаў іспанскай сталіцы. Знаходзіцца ў частцы, якую прынята называць «аўстрыйскім Мадрыдам». Супернічае з плошчай Пуэрта-дэль-Соль за гонар называцца галоўнай плошчай Мадрыда. Лопе дэ Вега назваў гэтую плошчу «пупам Іспаніі». Яна зроблена ў стылі барока, адзін з нешматлікіх помнікаў эпохі Габсбургаў, была пабудавана па праекце архітэктара Хуана Гомеса дэ Моры. Першапачаткова, пад час караля Кастыліі і Леона Энрыке ІІ, плошча знаходзілася за гарадской сцяною, адразу за «Варотамі Гвадалахары», на зліянні дзвюх вуліц Таледа і Аточа. Паступова яна набыла статус найважнейшага рынку і пры Філіпе ІІІ была сур’ёзна перабудавана. На працягу гісторыі назва плошчы неадначасова змянялася: ад «Прыгараднай» да «Галоўнай плошчы», ад «Каралеўскай» да «Плошчы Канстытуцыі». З 1923 года да пачатку дыктатуры Прыма дэ Рывера насіла імя «Плошчы Канстытуцыі». Гэтае ж імя атрымала з абвяшчэннем Другой Іспанскай Рэспублікі і насіла яе да канца Грамадзянскай вайны, калі ёй далі назву «Пласа-Маёр».

Пласа-Маёр была ганарова адкрыта 15 мая 1620 года ў сувязі з кананізацыяй Ісідра де Мерла і Кінтана. Пласа-Маёр была першай у Мадрыдзе плошчай, дзе было арганізавана пастаяннае месца для карыды. Бойкі былі прысвечаныя святам пакравіцелей Мадрыда — Сан-Хуана, Санта-Ганны і Сан-Ісідра. У самым цэнтры плошчы на гранітным пастаменце ўзвышаецца бронзавая скульптура караля Філіпа ІІІ на кані.