Пластун (Прыморскі край)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Пластун
| ||||||||||||||||||
Пластун (руск.: Пласту́н) — пасёлак гарадскога тыпу Цярнейскага раёна, на паўночным усходзе Прыморскага края Расіі, порт на беразе аднайменнай бухты Японскага мора. Аўтадарога да яго ідзе на поўнач ад пасёлка Рудная. Прыстань Дальнягорскай гарадской акругі. На паўночны захад ад пасёлка Пластун ідзе дарога да сяла Мельнічнае Краснаармейскага раёна. Аўтадарога праходзіць па паўднёвай мяжы Сіхатэ-Алінскага запаведніка. Да Мельнічнага — каля 130 км, да Новапакроўкі — каля 250 км, да Дальнярэчанска — каля 326 км. Насельніцтва — 4815 чалавек (2021).