Платон Іванавіч Цясевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Платон Іванавіч Цясевіч
Cesevich P.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 (19) снежня 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1958(1958-11-30) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас бас-кантантэ[d]
Інструменты голас[d]
Узнагароды
Народны артыст РСФСР

Платон Іванавіч Цясевіч (Цясэвіч, Цэсевіч, Цэсэвіч) (7 снежня 1879, мяст. Нягневічы, цяпер Навагрудскі раён — 30 лістапада 1958) — спявак (бас). Народны артыст РСФСР (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і цесляра. У 1890 годзе сям’я пераехала дзеля заробкаў у Кіеў, працаваў з бацькам у сталярнай майстэрні. Спяваў у хоры Сафійскага сабора. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, затым 2 гады у гарадскім вучылішчы. З 1897 года жыў у Екацерынаславе, працаваў мадэльшчыкам на металургічным заводзе, спяваў у царкоўным хоры, прыватна вучыўся вакалу. Затым працаваў на машынабудаўнічым заводзе ў Бранску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Меў руха́вы магутны голас прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Артыстычную дзейнасць пачаў 17-гадовым узросце ва украінскіх трупах.

З 1901 года ў трупе Н. Балсуноўскага, якая выступала на Украіне. З 1902 года ў трупе Украінскай музычнай камедыі (партыі ў аперэтах М. Лысенкі, С. Гулак-Арцямоўскага), якая гастралявала ва Украіне, Беларусі і Польшчы. Пэўны час выступаў на эстрадзе ў Пецярбургу, браў там урокі спеваў. З 1904 года саліст Харкаўскай оперы, пад мастацкім кіраўніцтвам М. А. Штэйнберга (гастролі ў Пецярбургу, Адэсе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове, Саратаве). У 1906—1907 гадах саліст оперы Народнага дома (Пецербург), з 1907 года выступаў у Кіеве, Адэсе, Харкаве, Маскве, Рызе, Баку, Берліне, Празе, Парыжы. З 1915 года саліст Вялікага тэатра (Масква), затым — Опернага тэатра Зіміна. У 1918—1923 гадах выступаў у гарадах Украіны і Каўказа, выязджаў з канцэртамі ў Заходнюю Еўропу. У 1925—1933 гадах працаваў на опернай сцэне ў Італіі, Іспаніі, Англіі, Францыі, Румыніі. З 1933 года ў СССР.

У СССР у 1933—1948 гадах выступаў галоўным чынам у канцэртах, быў салістам Гастрольбюро. Падчас 2-й сусветнай вайны — у оперных тэатрах Баку, Тбілісі. З 1944 года быў спеваком Усесаюзнага канцэртнага аб’яднання. Закончыў сцэнічную дзейнасць у 1949 годзе.

У рэпертуары П. Цясевіча — партыі Мефістофеля («Фаўст» Ш. Гуно), Барыса Гадунова («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Млынара («Русалка» А. Дарагамыжскага), Рыгалета («Рыгалета» Д. Вэрдзі), дона Базіліё («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Канчака («Князь Ігар» А. Барадзіна), Філіпа («Дон Карлас» Д. Вэрдзі), Качубея («Мазепа» П. Чайкоўскага), Сусаніна («Іван Сусанін» М. Глінкі), Тараса Бульбы («Тарас Бульба» М. Лысенкі), Дасіфея («Хаваншчына» М. Мусаргскага), Анегіна, Грэміна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), цара Салтана («Казка пра цара Салтана») і інш., а таксама рамансы, рускія, беларускія, украінскія народныя песні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левик С. Ю. Записки оперного певца. — М., 1955. — С. 56-57.
  • Цесевич Платон Иванович // Театральная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. П. А. Марков; Редкол.: Г. Н. Бояджиев, Ю. А. Дмитриев, Н. Г. Зограф [и др.]. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М.: Сов. энцикл., 1967. — 1136 стб., [8] л. ил.: ил.; 27 см.