Платон Васільевіч Саевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Платон Васільевіч Саевіч
Платон Васільевіч Саевіч.png
сцяг
3-і Міністр асветы БССР
1947 — 14 мая 1951
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік: Міхаіл Зімянін
Пераемнік: Іван Ільюшын
 
Партыя: УКП(б) (1917)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 30 лістапада 1892(1892-11-30)
Смерць: 28 верасня 1956(1956-09-28) (63 гады)
Пахаванне:
 
Узнагароды:

Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Плато́н Васі́льевіч Сае́віч (30 лістапада 1892, в. Раматова, Брэсцкі павет28 верасня 1956, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1947—1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1924 годзе — Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова.

З 1911 года — настаўнік, 1926—1928 гг. — дэкан і рэктар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі імя У.І.Леніна, з 1928 года - рэктар Беларускай дзяржаўная акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычнічкай рэвалюцыі (г.Горкі), з 1929 года рэктар Камуністычнага ўніверсітэта Беларускай ССР, з 1932 года — дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай Рэвалюцыі пры ЦК КП(б) Беларусі, з мая 1933 года — загадчык кафедры Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі. З 1939 года ён працаваў выкладчыкам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камісар палка, начальнік палітаддзела дывізіі, начальнік аддзела прапаганды і агітацыі фронту — намеснік начальніка палітуправы фронту.

Пасля вайны працаваў палітычным саветнікам дэлегацыі ў савецка-амерыканскай камісіі па Карэі, а з 1946 года — намеснікам загадчыка аддзела ў ЦК КПБ.

У 19471951 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР.

Рэпрэсаваны ў 1951 годзе, асуджаны на 25 гадоў, адбываў пакаранне пад Тайшэтам у Азёрлагу МУС.

Пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР і ваеннага пракурора Беларускай ваеннай акругі ад 5 жніўня 1954 года следчая справа была спынена. Быў рэабілітаваны ў 1956 годзе. Памёр у 1956 годзе.

Член ЦК КП(б)Б (1932—1934, 1949—1951), член ЦВК БССР (1929—1931). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1950—1951).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]