Платыкладус
| Платыкладус | ||||||||||||
| Маладая расліна, ваколіцы Пекіна | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Platycladus Spach, 1841 | ||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||
| Адзіны від | ||||||||||||
| Ахоўны статус | ||||||||||||
| ||||||||||||
Шырокагалі́начнік, платыкладус (Platýcladus) — манатыпны род вечназялёных аднадомных хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), які складаецца з адзінага віду платыкладус усходні, або туя ўсходняя[1] (Platycladus orientalis).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй да 25 м і дыяметрам ствала да 1 м. Каранёвая сістэма добра развіта. Крона густая, пірамідальная або яйцападобная. Парасткі падоўжаныя, пляскатыя, размешчаны ў вертыкальнай плоскасці. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, лускападобнае, да 15 мм даўжынёй. Ювенільнае лісце часам іголкападобнае.
Мужчынскія шышкі дробныя, шарападобныя, 2–3 мм у дыяметры, чырванаватыя. Спелыя жаночыя шышкі даўгавата-яйцападобныя, 15–25 мм даўжынёй, з 3–4 парамі пляскатых супраціўных лускавінак, прамастаячыя, спачатку зялёныя, крыху мясістыя, з шызым налётам, пры выспяванні бурыя, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенныя лускавінкі загнутыя кручком на самым версе. Насенне матавае, бяскрылае.
Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя.
Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах Усходняй Азіі (Расія, Кітай, Карэя), пераважна ў гарах. Шырока культывуецца ў многіх іншых рэгіёнах зямнога шара, у некаторых краінах дзічэе. У Беларусі зрэдку культывуецца, пераважна на поўдні. Мае мноства сартоў, якія адрозніваюцца памерамі раслін, афарбоўкай лісця, формай парасткаў і кроны.
Святлалюбны і цеплалюбны, адносна зімаўстойлівы, непатрабавальны да ўрадлівасці глебы, устойлівы да засухі і гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем. Цвіце ў сакавіку — красавіку. Максімальная працягласць жыцця да 1000 гадоў.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.
Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tuja orientalis
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ШЫРОКАГАЛІНАЧНІК на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Platycladus orientalis: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 4 сакавіка 2010)
- Платыкладус: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 31 снежня 2014)
- Platycladus orientalis (англ.). The Gymnosperm Database. Edited by Christopher J. Earle (Last Modified 2012-11-28). (Праверана 31 снежня 2014)
