Платэі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Платэ́і (Plataeae) — старажытны горад у Беотыі, на паўночным схіле Кіферона. У адрозненне ад іншых гарадоў Беотыі, ён быў верным саюзнікам афінян. У час Марафонскай бітвы платэйцы былі адзінымі грэкамі, якія падтрымалі Афіны і накіравалі войска ім на дапамогу.

Каля гэтага горада ў 479 да н.э. была здабыта вырашальная перамога грэкаў пад камандваннем спартанскага цара Паўсанія і афінскага стратэга Арыстыда над персамі пад камандваннем Мардонія.

Пелапанеская вайна пачалася з нападу Фіваў на Платэі. У час вайны Платэі таксама падтрымалі Афіны, за што і паплаціліся — пасля працяглай аблогі фіванцамі і спартанцамі жыхары Платэяў, якія не знайшлі адказу на пытанне «што карыснага яны зрабілі для Спарты?», былі пакараны смерцю.

У першыя стагоддзі хрысціянства горад быў цэнтрам аднайменнай дыяцэзіі, якая ўваходзіла ў Фіўскую мітраполію Канстанцінопальскага патрыярхата. У наш час дыяцэзія Платэі з'яўляецца тытулярнай дыяцэзіяй Рымска-каталіцкай царквы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]