Перайсці да зместу

Плашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лерка і разразныя плашкі
Калаўроцік  (руск.) для плашак

Плашка[1], прагонка[2], або ле́рка[3], — інструмент для наразання вонкавай разьбы  (руск.) ўручную або машынным спосабам (на станку)[4][5].

У кавальскай справе зафіксаваны такія назвы, як вінтарэзка, шнайдэза, клубік, ролік[6].

Плашкі прызначаны для наразання ці калібравання  (руск.) вонкавых рэзьбаў за адзін праход. Найбольш распаўсюджаныя плашкі для наразання рэзьбаў дыяметрам да 52 мм. Плашка ўяўляе сабой загартаваную гайку з восевымі адтулінамі, якія ўтвараюць рэжучыя беражкі. Як правіла, на плашках робяць 3-6 стружкавыя адтуліны для адводу стружкі  (англ.). Таўшчыня плашкі складае 8-10 віткоў. Рэжучую частку плашкі выконваюць у выглядзе ўнутранага конусу. Даўжыня заборнай часткі — 2-3 вітка. Плашкі выконваюцца з легіраваных сталей?! (9ХС, ХВСГФ), хуткарэзных сталей  (руск.) (Р18, Р6М5, Р6М5К5, Р6М5К8), а ў апошні час і з цвёрдых сплаваў  (руск.). На плашках наносіцца маркіроўка з указаннем абазначэння і ступені дакладнасці наразанай разьбы, маркі сталі (9ХС не паказваецца).

Плашкі бываюць наступных відаў і тыпаў: суцэльныя, разразные і рассоўныя (клупавыя).

У залежнасці ад формы вонкавай паверхні плашкі бываюць круглыя, квадратныя, шасцігранныя, прызматычныя:

  • Круглыя плашкі замацоўваюць для працы ў калаўроціках  (руск.) стопарнымі шрубамі або мацуюць у рэзьбанаразных патронах  (руск.). Для гэтага на вонкавым цыліндры плашкі існуюць канічныя паглыбленні і вуглавы паз, які дазваляе разразаць плашку шліфавальным кругам па перамычцы і часткова рэгуляваць па дыяметры. Для круглых разразных плашак ужываюць калаўроцікі з пяццю шрубамі, з дапамогай якіх рэгулююць дыяметр наразанай разьбы.
  • Суцэльныя плашкі дзякуючы сваёй высокай калянасці даюць магчымасць атрымаць разьбу высокай якасці (метрычную  (руск.), трубную  (руск.) канічную і цалевую), але валодаюць невялікай зносаўстойлівасцю  (руск.).
  • Рассоўныя плашкі ўсталёўваюць у калаўроціках (клупах)  (руск.), якія маюць для гэтай мэты спецыяльныя накіравальныя. Плашка складаецца з двух частак, якія замацоўваюцца ў рамцы клупа сухаром  (руск.) і шрубай. Гэтай шрубай рэгулююць дыяметр наразанай разьбы. Да клупа прыкладаецца набор плашчакоў, які дазваляе вырабляць разьбярствы розных памераў.
  • Разразные плашкі могуць трохі спружыніць, змяняючы дыяметр наразанай разьбы на 0,1-0,3 мм. З-за малой калянасці яны не даюць чыстай і дакладнай разьбы.
  1. ↑ Плашка
  2. ↑ Прагонка
  3. ↑ Лерка
  4. ↑ Плашка // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — Т. 20: Плата — Проб. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — 608 с.
  5. ↑ Лерка // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — Т. 14: Куна — Ломами. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — 624 с.
  6. ↑ Сахута Я. М. Беларускае народнае мастацкае кавальства. — Мінск: Полымя, 1990. — 190 с. — ISBN 5-345-00349-1.. С. 58