Плашчаносная яшчарка (Chlamydosaurus kingii) — паўзун сямейства агам. Адзіны від аднайменнага роду.
Даўжыня да 80 см. Мае шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра-«плашча» (адсюль назва) шырынёю да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону.
Плашчаносная яшчарка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй/Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.— Мн.: БелЭн, 2001.— Т.11.— 560с.— 10000 экз.— ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).