Плетарова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хутар
Плетарова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208812446
Плетарова на карце Беларусі ±
Плетарова (Беларусь)
Плетарова
Плетарова (Віцебская вобласць)
Плетарова
Група рабочых на фоне фабрычнага будынка ў Плятарове. 20-я — 30-я гады ХХ стагоддзя.
Група рабочых на фоне фабрычнага будынка ў Плетарове. 20-я — 30-я гады ХХ стагоддзя.

Плетаро́ва — хутар у складзе Відзаўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Да 2004 года ўваходзіў у склад Казянскага сельсавета[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плетароўская фабрыка запалкавай саломкі. Дзейнічала ў 19081910 гг. Мела паравую машыну. У 1910 г. працавала 100 рабочых, выраблена 11 тыс. скрынак саломкі на 60 тыс. руб.

Плетароўская кардонная фабрыка. Дзейнічала ў 18891914 гг. Выпускала кардон (белы і жоўты). У 1902 г. былі 3, у 1913 г. — 2 паравыя катлы, працавала 170 рабочых, выраблена прадукцыі на 80 тыс. руб.

Плетароўскі лесапільна-гонтавы завод. Дзейнічаў у 18981910 гг. Выпускаў гонт, клёпкі, дошкі, шпалы. Меў паравую машыну, паравы рухавік. У 1900 г. працавала 60 чалавек.

У 1915 годзе дзейнасць фабрык у Плетарове была прыпынена з-за набліжэння фронту. У 1917 годзе, падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, узбунтаваныя расійскія салдаты разам з часткай мясцовых жыхароў разрабавалі фабрыкі, прывёўшы іх у стан, пры якім вытворчасць стала немагчымай.

У 1922 годзе пачалася адбудова кардоннай фабрыкі і тартака, якая працягвалася да 1927 года. Вытворчасць кардону складала ў 1925 годзе — 778,3 тоны, у 1926 годзе — 872,1 тоны, у 1927 годзе — 880,3 тоны, у 1928 годзе — 581,6 тоны.

Пры фабрыцы існаваў пасёлак для рабочых і адміністрацыі, які складаўся з 78 кватэр у 13 дамах. Таксама ў пасёлку паводле стану на 1929 год існавалі фельчарскі пункт, каталіцкая капліца, клуб з бібліятэкай, пачатковая 4-класная школа і крама. У частцы дамоў для рабочых было электрычнае асвятленне. На тэрыторыі фабрыкі і пасёлка былі пракладзеныя тратуары і зроблена электрычнае вулічнае асвятленне. У 1929 годзе насельніцтва Плетарова складала 321 чалавек, з якіх 174 працавалі на фабрыцы. Фабрыка была найбуйнейшым прамысловым прадпрыемствам у паўночна-ўсходняй частцы Віленскага ваяводства[2].

Станам на 1938 год абсталяванне фабрыкі складалася з паравой машыны магутнасцю 250 конскіх сілаў, электраматораў магутнасцю 146 конскіх сілаў, дынама-машыны магутнасцю 20 конскіх сілаў, катла нізкага ціску аб’ёмам 178,5 кв. м. На фабрыцы працавалі 179 рабочых, за год было выраблена 670 тон кардону[3].

Фабрыка і пасёлак былі знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны.

Зноскі