Перайсці да зместу

Плешчаніцкае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плешчаніцкае вадасховішча
Каардынаты: 54°25′56″ пн. ш. 27°46′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Мінская вобласць, Лагойскі раён
Вышыня над узроўнем мора 191,8[1] м
Даўжыня 2,9 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 2,04 км²
Аб'ём 0,0051 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,3 км
Найбольшая глыбіня 6,3 м
Плошча вадазбору 232 км²
Упадаюць Дзвінаса, Дрылянка, Рудаўка.
Выцякаюць Дзвінаса
Год напаўнення 1958
Плешчаніцкае вадасховішча (Беларусь)
Плешчаніцкае вадасховішча
Плешчаніцкае вадасховішча
Плешчаніцкае вадасховішча (Мінская вобласць)
Плешчаніцкае вадасховішча
Плешчаніцкае вадасховішча

Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча[2][3][4], Войкаўскае вадасховішча[2][3] — вадасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

На рацэ Дзвінаса (за 34 км ад вусця), за 24 км на поўнач ад гарадскога Лагойск, каля заходняй ускраіны гарадскога пасёлка Плешчаніцы. Створана ў 1960[3] (1958[2][4]) годзе для рэгулявання рачнога сцёку, рэкрэацыі і спартыўных мерапрыемстваў. Плошча 2,04 км²[3]. Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб’ём вады 5,1 млн м³. Плошча вадазбору 232 км². Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5—3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі пяском. Сярэднегадавое ваганне ўзроўню вады 50 см. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да другой паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў заліве. Упадаюць рэкі Дрылянка і Рудаўка.

  1. Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  2. а б в БелЭн 2001.
  3. а б в г Блакітная 1994.
  4. а б ЭПБ 1985.
  • Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча, Войкаўскае вадасховішча // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 290. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча, Войкаўскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Підаплічка У. А. Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 220. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 8. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)