Плешчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плешчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Плешчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 961
Код аўтам. нумароў 1

Пле́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Плешчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяляціцкага сельсавета, у склад Вулькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[1]. 18 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завідчыцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Лапацінскага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2961 чалавек[5], з іх 87,9 % — беларусы, 7,5 % — украінцы, 3,9 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.