Плоскаступнёвасць
Плоскаступнёвасць | |
---|---|
![]() Плоская ступня | |
МКХ-10 | M21.4, Q66.5 |
МКХ-9 | 734 |
МКБ-9-КМ | 734[1] |
DiseasesDB | 4852 |
MedlinePlus | 001262 |
eMedicine | orthoped/540 |
MeSH | D005413 |
![]() |
Плоскаступнёвасць — дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў да іх амаль поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (мажліва спалучэнне абедзвюх). Набытую падзяляюць на статычную (ад перагрузкі ў час росту арганізму), рахітычную, траўматычную (пасля пералому шчыкалатак і касцей ступні) і паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыроджаная сустракаецца рэдка. Прыкметы: хуткая стамляльнасць ног, боль у ступнях і ацёк ступні[2]. На 2011 г. у Беларусі ад хваробы пакутавала пятая частка дзяцей школьнага ўзросту.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]
Хваробу прадухіляе нашэнне абутку з гнуткай (натуральнай) скуры на малым абцасе, хаджэнне басанож дома і на рыхлай зямлі (пясок) і мяккай траве, як і выкананне практыкаванняў для ступняў. Падэшва абутку мае быць з натуральнага каўчуку. Нос чаравіка — мяккім і гнуткім. Вусцілка і падкладка — роўнымі і гладкімі. Хатні абутак варта насіць з убудаваным супінатарам калодкі і зашпількамі-сцяжкамі. Таксама карысна ўплываюць масаж ступняў і плаванне.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Немачы спрыяе абутак з адкрытай пяткай (сандалі), высокім і касым абцасам, тоўстай і цвёрдай падэшвай. Шкодзіць хаджэнне без абутку па камяністай глебе і асфальце, працяглае стаянне на месцы без рухаў з цяжкімі сумкамі ў руках і нашэнне дома пантофляў з тканіны[3].
Зноскі
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Плоскаступнёвасць // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 432. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
- ↑ Вольга Кулінковіч. Што карысна для ступні // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 3.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плоскаступнёвасць