Плоска (Брэсцкі раён)
Вёска
Плоска
|
Пло́ска[1] — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне, за 4 км на поўнач ад Брэста, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па Брэсцкай акружной аўтадарозе.
З 1 чэрвеня 2007 года вёска Плоска ўвайшла ў склад горада Брэст[2].
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводсте ВКЛ. У 1698 годзе ўласнасць брэсцкіх езуітаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска была цэнтрам вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце, у які ўваходзілі фальварак Плянта, в. Агароднікі і частка в. Астрамечава.
З 1846 года ўласнасць пані Любаноўскай. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 24 жыхары.
4 красавіка 1983 года вёска перададзена ў склад Тэльмінскага сельсавета[3].
У складзе саўгаса «Маладая гвардыя»[1].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатковая школа
- Гасцініца аўтатранспартнага прадпрыемства «Саўаўта—Брэст»
- Базы брэсцкіх прадпрыемстваў
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 143 сялянскія душы (1833)
- 31 двор, 256 жыхароў (1897)
- 295 жыхароў (1905)
- 45 двароў, 272 жыхары (1921)
- 437 жыхароў (1959)
- 450 жыхароў (1970)
- 344 гаспадаркі, 1029 жыхароў (2005)
Зноскі
- 1 2 Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (ст. 105).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»(недаступная спасылка).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.