Плоткі
Выгляд
| Плоткі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Плотка (Rutilus rutilus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Rutilus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плоткі (Rutilus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства карпавых.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 70 см, маса да 8 кг (у плоткі звычайнай да 25 см і 1800 г[1]). Луска буйная. Вочы жаўтавата-аранжавыя, з чырвонай плямкай у верхняй частцы.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляецца каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; у рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. Існуюць чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. выразуб, вобла, таран. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана плотка звычайная; жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца планктонам, бентасам.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Аб’екты промыслу.
Зноскі
- ↑ Rutilus rutilus, Roach : fisheries, aquaculture, gamefish(недаступная спасылка). fishbase.mnhn.fr. Праверана 6 верасня 2023.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |