Плошча Астроўскага (Санкт-Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плошча Астроўскага
Санкт-Пецярбург
Агульная інфармацыя
Ostrovskogo Square SPB 01.jpg
на карце OpenStreetMap
на карце яндэкс

Плошча Астроўскага (руск.: Пло́щадь Остро́вского; да 1923 года Александрынская плошча) — плошча паміж Неўскім праспектам і вуліцай Дойліда Росі. Назва ў гонар А. М. Астроўскага. Плошчу спланіраваў у 1816—1834 гадах архітэктар К. І. Росі на тэрыторыі сядзібы Анічкава палаца, паміж Садовай вуліцай і ракой Фантанкай; разам з вуліцай Дойліда Росі і плошчай Ламаносава ўтварае адзіны ўрачысты ансамбль у стылі ампір, які арганізуе вялікі раён у цэнтральнай частцы Санкт-Пецярбурга. У 1810-х гадах пабудаваны павільёны Анічкава палаца. У 1828—1832 гадах пабудаваны будынак Александрынскага тэатра, які стаў кампазіцыйным цэнтрам ансамбля. У 1820-х гадах разбіты сквер (архітэктар Росі), перапланіроўка ў 1873—1880 гадах. У 1828—1834 пабудаваны будынак Публічнай бібліятэкі. У 1873 годзе ўсталяваны помнік Кацярыне II. У канцы 1870-х гадоў пабудаваны дом № 7 для Пецярбургскага крэдытнага таварыства, у 1878—1881 гадах — дом № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1