Плошча Зоркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Плошча Зоркі, таксама ўжывальная назва плошча Этуаль (фр.: place de l’Étoile) — плошча ў заходняй частцы VIII акругі Парыжа. З 1970 года, пасля смерці Шарля дэ Голя афіцыйна пераназвана ў плошчу Шарля дэ Голя (фр.: place Charles-de-Gaulle).

З'яўленне гэтай плошчы не ўваходзіла ў горадабудаўнічыя планы. Пабудова палаца і саду Цюільры запатрабавала, каб каралеўская рэзідэнцыя мела годнае апраўленне. Па загаду Людовіка VIII, сярод досыць забалочаных месцаў мытнай заставы Этуаль, працягнулі тры алеі з вязамі. Затым вядомым у Парыжы ландшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам да самага пагорка Шаё быў пракладзены праспект (цяпер Елісейскія палі), які завяршала круглая «плошча» ад якой разыходзіліся пяць дарог, дзякуючы чаму яна і атрымала назву Зоркі. І ўсё ж з пункту гледжання архітэктуры гэта было хутчэй месца разгалінавання дарог, чым плошча.

Канчатковы выгляд плошча набыла ў 1854 годзе, калі па распараджэнні Напалеона III да Парыжу былі далучаны некалькі бліжэйшых прыгарадаў. Да пяці вуліц, па задуме барона Асмана, прэфекта Парыжа, былі дададзена яшчэ сем (гл. Вялікая перабудова Парыжа). Паводле яго архітэктурнага плану ад плошчы Зоркі разбягаюцца 12 прамянёў-праспектаў. Самы пампезны — праспект Фош — мае 120 метраў у шырыню. Усе праспекты, якія вядуць да Трыумфальнай аркі, названы ў гонар маршалаў Францыі (Карно, Марс, Ош) або ў гонар перамог, здабытых французскай зброяй (авеню Фрыдланд, Ваграм, Іена). Найбольш вядомы з іх — Елісейскія Палі, які злучае плошчу Зоркі і плошчу Згоды.

Плошча з Трыумфальнай аркай у цэнтры

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Метро: лініі 1, 2, 6; RER: лінія А — станцыя Charles de Gaulle — Étoile.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча з'яўляецца адным з самых небяспечных скрыжаванняў у свеце. [1]

Зноскі